Скарбніца роднага краю
 
Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Трабскі яслі-сад - сярэдняя школа"
ГлавнаяМой профильРегистрацияВыходВход
Меню сайта

Фолк-гурт

Музеі Беларусі
Музеі Беларусі

Сцэнарыі
Багач
Дажынкі

Запрашаем у музей
У гады ліхалецця
Беларуская хатка
Побыт селяніна
Старажытны час

Главная » Статьи » Мои статьи

Роля музея ў патрыятычным выхаванні
Роля музея ў станаўленні нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай годнасці падрастаючага пакалення
На мяжы ХХІ стагоддзя назіраецца збядненне духоўнага свету падрастаючага пакалення, перанасычэнне яго свядомасці інфармацыяй з розных сродкаў масавай інфармацыі: інтэрнэт, відэа і аўдыяпрадукцыя, спутнікавае тэлебачанне. Моладзь і падлеткі страчваюць сувязь з культурнай спадчынай народа. Змяняюцца многія жыццёвыя арыенціры падрастаючага пакалення. Як змяніць сітуацыю? Як выхаваць духоўна багатую і ўсебакова развітую асобу, сэнс жыцця якой быў бы цесна звязаны з лёсам народа, краіны? Якія прынцыпы і тэхналогіі для гэтага выкарыстаць? Гэтыя пытанні хвалююць кожнага педагога сучаснай школы. Таму ўзнікла неабходнасць мэтанакіраванай працы па фарміраванні ў школьнікаў погляду на нацыянальную культуру як на фундаментальную духоўную каштоўнасць народа. Бо толькі той чалавек, які засвоіў культурныя каштоўнасці свайго народа, зможа актыўна ўплываць на жыццёвыя абставіны і аналізаваць стваральную дзейнасць людзей. Такiм чынам, каб пераадолець сацыяльную абыякавасць, выхаваць у школьнiкаў патрыятызм, любоў да Радзiмы, грамадзянскую адказнасць за дзяржаву, каб вырасцiць грамадзян, якiя неабыякавыя да лёсу свайго народа, нам, настаўнiкам, па-першае, трэба памятаць пра неабходнасць i першачарговую важнасць арганiзацыi грамадзянска-патрыятычнага выхавання; па-другое, стварыць канкрэтныя ўмовы, пры якiх яно будзе магчыма. Вядома, што ўключэнне асобы ў грамадства павінна суправаджацца адукацыйна – выхаваўчым працэсам. Велізарныя магчымасці ў вырашэнні дадзенага пытання належаць музейнай педагогіцы і дзейнасці школьнага музея ў цэлым. Менавіта праз дзейнасць музея існуе магчымасць выхоўваць патрыёта і грамадзяніна не на абстрактных ідэалах, а на дакладных прыкладах, на далучэнні вучняў да гістарычнай і культурнай спадчыны "малой радзімы”. Толькі ведаючы свае карані чалавек можа стварыць сваё светлае будучае. Менавіта музей нясе ў сабе найважнейшую выхаваўча-адукацыйную функцыю. У музеі дзеці судакранаюцца з прадметамі – праўдзівымі сведкамі культурнай спадчыны народа, яго багацця. Дзейнасць школьнага музея, накіраваная на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, вельмі актуальная і адпавядае накірункам дзяржаўнай палітыкі ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі: "Вызначэнне зместу агульнай сярэдняй адукацыі на аснове прыярытэту нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей, запытаў асобы, грамадства і дзяржавы.” [1, арт. 3] Асноўнымі накірункамі выхаваўчай работы ў агульнаадукацыйных установах адукацыі з’яўляюцца: "Фарміраванне духоўна і маральна сталай, творчай асобы на аснове нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей; выхаванне грамадзяніна і патрыёта; выхаванне павагі да сябе, іншых людзей, да сям’і, традыцый і звычаяў беларускага народа…” [1, арт. 39] "Дасягненне мэтаў выхавання ва ўстановах адукацыі прадугледжвае вырашэнне асноўных задач: (…) фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі. Змест выхавання засноўваецца на агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцях, культурных і духоўных традыцыях беларускага народа, дзяржаўнай ідэалогіі, адлюстроўвае інтарэсы асобы, грамадства і дзяржавы” [1, арт. 13] Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі накіравана на засваенне моладдзю агульначалавечых каштоўнасцей, культурных і духоўных традыцый беларускага народа і ідэалогіі беларускай дзяржавы, фарміраванне гатоўнасці да выканання грамадзянскага абавязку. [2] А нацыянальная самасвядомасць дзяцей і падлеткаў, як вядома, складаецца з усведамлення імі свайго этнагенэзу, дакладней з ведаў паходжання свайго роду, беларускага народу, для якога важнейшымі якасцямі ва ўсе часы былі патрыятызм, працавiтасць, высокая маральнасць, а таксама паважнасць, добразычлiвасць, гасцiннасць, памяркоўнасць, талерантнасць, аптымiзм. Менавіта таму, выхаванне патрыятызму, станаўленне нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай годнасці школьнікаў праз вывучэнне і захаванне гістарычнай спадчыны в.Трабы стала асноўнай мэтай дзейнасці школьнага музея. Бо толькі музей мае магчымасць спалучыць у сабе і навукова-даследніцкую, і навукова-асветніцкую, і выхаваўчую ўстанову, якая выконвае на аснове музейных прадметаў функцыі адукацыі і выхавання грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Глава 1 Тэарэтычныя асновы фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай годнасці школьнікаў
 
Структура нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай годнасці
На сучасным этапе развіцця нашага грамадства фарміраванне патрыятызму выступае як адна з умоў далейшага прагрэсу грамадства. У сувязі з гэтым ставіцца задача падрыхтоўкі грамадзяніна, здольнага самастойна ацэньваць рэчаіснасць і будаваць сваю дзейнасць у адпаведнасці з інтарэсамі і запытамі акружаючых яго людзей. Вырашэнне гэтай задачы звязана з фарміраваннем устойлівых грамадзянскіх пазіцый асобы дзіцяці. Праблема патрыятычнага выхавання дзяцей і падлеткаў пастаянна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі грамадства. Але асаблівую актуальнасць гэта праблема набывае ў наш час, калі грамадства разрушыла старыя ідэалы і стаіць на шляху стварэння новых арыенціраў. Маладым людзям складана вызначыцца. Мэта грамадства – распрацаваць мадэлі, якія дазваляюць уключыць творчы патэнцыял фарміруемай асобы ў працэс грамадскага развіцця, але з улікам тых норм, якія садзейнічаюць развіццю кожнай асобы ў працэсе развіцця грамадства. Такім чынам, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне з'яўляецца адной з найбольш значных і складаных сфер выхавання, паколькі ў ёй фарміруюцца не толькі адпаведныя светапоглядныя арыентацыі, ідэалы і прынцыпы, але адбываецца станаўленне нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай годнасці падлеткаў. Нацыянальную самасвядомасць можна вызначыць, як своеасаблівую сістэму ўяўленняў, ведаў і пачуццяў супольнасці людзей аб сваёй прыналежнасці да пэўнай нацыі, яе гістарычным шляху, а таксама аб саміх сабе, сваім паходжанні, сваім месцы і ролі ў жыцці роднага народа. І менавіта праз дзейнасць школьнага гісторыка-краязнаўчага музея фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці адбываецца паступова, на аснове ўсведамлення вучнямі свайго паходжання, адчування непарыўнай сувязі з роднай зямлёй, гісторыяй свайго краю, адпаведнымі этнакультурнымі традыцыямі, звычаямі, мовай. Структуру нацыянальнай самасвядомасці можна прадставіць у выглядзе сукупнасці наступных кампанентаў: інфармацыйна-культуралагічнага, эмацыянальна-каштоўнаснага, паводзінна-дзейнаснага. Інфармацыйна-культуралагічны кампанент – гэта інфармацыйная база нацыянальнай самасвядомасці; усё тое, што складае змест нацыянальнай культуры і гісторыі народа. Ён уключае ў сябе гісторыю народа, нацыянальны характар, абрады, языковую культуру, рэлігію, фальклор, традыцыі, этыкет, мастацкія промыслы і рамёствы, народныя гулянні і святы, стыль і культуру нацыянальнага адзення, маральныя і эстэтычныя каштоўнасці, уяўленні аб іншых этнасах. Эмацыянальна-каштоўнасны кампанент – гэта эмацыянальна-пачуццёвая сфера нацыянальнай самасвядомасці, якая цесна звязана з усведамленнем асобай сваіх адносін да культурнай спадчыны і вобразу жыцця свайго народа ў плане самасвядомасці і самавызначэння самаго сябе, як прадстаўніка дадзенага этнасу. Дадзены кампанент адлюстроўвае матывы, жаданне, імкненне, зацікаўленасць асобы ў самаразвіцці. Да дадзенага кампанента належаць эмацыянальна-каштоўнасныя адносіны асобы да розных аб’ектаў і з’яў нацыянальнай культуры (фальклору, абрадаў, рамёстваў); да этнакультурных патрабаванняў свайго народа; да міжнацыянальных зносін; да вобразу жыцця народа; да яго рэлігіі; да гісторыі свайго народа. Паводзінна-дзейнасны кампанент – гэта псіхалагічная гатоўнасць асобы да рэалізацыі сваіх функцый як прадстаўніка нацыі: дзейнічаць у адпаведнасці з этнасацыяльнымі патрабаваннямі і нормамі свайго народа, паказваць гатоўнасць да самарэалізацыі ў вобласці нацыянальнай культуры… Змест паводзінна-дзейнаснага кампанента нацыянальнай самасвядомасці ў большай ступені выражаецца ў характэрных для дадзенага этнасу дзеяннях у сферы быту, у навыках зносін (са старэйшымі, з равеснікамі, з прадстаўнікамі іншых нацый), у формах выяўлення пачуццяў (гора, радасці і інш.), прыёмах і спосабах мастацкіх і народных рамёстваў. Менавіта праз выхаваўчыя моманты дадзеных кампанентаў, кожны з якіх чырвонаю ніткаю праходзіць праз работу школьнага музея, і адбываецца фарміраванне свядомага грамадзяніна сваёй краіны: фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі асобы, грамадзянскага самавызначэння, усведамлення ўнутранай свабоды і адказнасці за ўласны палітычны і маральны выбар. 
 Роля музея ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні школьнікаў
З якой хуткасцю бяжыць час. Асабліва гэта адчуваецца ў перыяды сацыяльных змен у грамадстве. Любы пераломны момант у жыцці людзей суправаджаецца і з’яўленнем новых, часам з цяжкасцю ўспрымаемых, каштоўнасцей. У такі час узнікае жаданне трымацца за штосьці трывалае, непарушнае. Такой апорай у чалавека заўсёды застаецца памяць, якая дае сілы прыняць новае, не патраціўшы пры гэтым тое каштоўнае, што назапашана чалавецтвам. Захавальнікамі памяці заўсёды былі і застаюцца музеі. Для большасці школьнікаў Беларусі менавіта са школьнага музея і пачынаецца іх грамадзянскае станаўленне. У школьным музеі дзеці ўпершыню пачынаюць асэнсоўваць сваё дачыненне да ўсяго, што адбываецца навокал, а словы Радзіма, родны кут, любоў да Айчыны, подзвіг, патрыятызм напаўняюцца новым сэнсам. Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне з’яўляецца важным накірункам дзяржаўнай палітыкі ў адукацыі. Асаблівая роля ў развіцці дастойнага грамадзяніна сваёй краіны належыць выхаваўчым установам. Прыярытэтаў і асноўных накірункаў гэтага выхавання шмат. Але, пагадзіцеся, любоў да Радзімы, імкненне самааддана служыць свайму народу, захоўваць яго мову, культурную і гістарычную спадчыну, звычаі і традыцыі немагчымы без дасканалага вывучэння роднага краю. А любоў да Радзімы фарміруецца ў ходзе работы з гістарычным матэрыялам, які раскрывае традыцыі беларускага народа, гераічную барацьбу, подзвігі, таленты лепшых сыноў краіны, павагу да сімвалаў і атрыбутаў дзяржавы. І сёння, калі перад школай вельмі востра стаіць праблема выхавання асобы з уласцівымі ёй якасцямі грамадзяніна, патрыёта нашай краіны, асобы, здольнай аддаваць усе свае сілы і веды на карысць Бацькаўшчыны, пачэснае месца належыць дзейнасці музеяў. Менавіта яму наканавана стаць тым сродкам, які будзе садзейнічаць нацыянальна-культурнаму адраджэнню беларускага народа праз пазнанне непаўторнасці яго гістарычнага шляху, матэрыяльнай і духоўнай культуры, праз усведамленне яе нацыянальнай каштоўнасці ў суквецці славянскай, еўрапейскай і сусветнай культуры. Менавіта дзейнасць музеяў павінна закласці аснову для выхавання чалавека – грамадзяніна, гаспадара сваей зямлі, адказнага за вынікі сваей працы і за лёс сваёй краіны. Тэма грамадзянска-патрыятычнага выхавання закранае важнейшыя састаўляючыя выхаваўчай работы ў школе. Выхаванне грамадзяніна. Што мы робім сёння для гэтага? Што ўкладаем у падрастаючага чалавека? У ДУА "Трабская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” абраны шлях выхавання праз адраджэнне нацыянальнай самасвядомасці і нацыянальных каштоўнасцей беларускага народа. Упэўнены, што вырашэнне многіх праблем залежыць ад узроўню сфарміраванасці грамадзянскай пазіцыі, павагі да нацыянальнай спадчыны. Кожны куточак на Беларусі захаваў свае адметныя асаблівасці, сваю самабытнасць. Застаецца толькі знайсці і зберагчы гэтыя дары. Гэта мы і спрабуем зрабіць у школьным гісторыка-краязнаўчым музеі. Тут можна зазірнуць у мінулае. Адчуць спадчыну свайго народу.
Категория: Мои статьи | Добавил: administrator (30.01.2011)
Просмотров: 5830 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 1
1 KaylaNep  
0
Hello, did you receive my offer?
from2325214cv https://google.com

Имя *:
Email *:
Код *:
Поиск


Copyright MyCorp © 2024Создать бесплатный сайт с uCoz