БАЖНІЦА, КІВОТ Драўляная палiчка з абразамi, нярэдка зашклёная, прамавугольнай ці трохвугольнай формы. Яе аздаблялi разьбой, упрыгожвалi ручнiкамi, выцiнaнкaмi i iнш. Размяшчалася звычайна ў хаце на покуцi, зрэдку ў клецi ці гумне (дзе селянiн праводзiў значную частку свайго часу). У старажытнасцi пад бажніцай разумелi язычнiцкi храм, капiшча. Гэты сэнс у значнай ступенi захаваўся i ў больш познi час у aднociнах да рытуальнага месца, дзе адпраўлялі малітву, каплiцы, слупавага знака, крыжа з распяццем на раздарожжы, малітвенага месца ў царкве, невялiкага iкaнacтaca ў святлiцы i iнш.
АБРУС Настольнік, тканы, вязаны або плецены выраб, прызначаны для засцілання стала. Абавязковы атрыбут традыцыйнай сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў (уваходзіў у пасаг нявесты, ім накрывалі стол на каляды, вялікдзень і інш. святы). Апрача утылітарнай і абрадавай, выконваў важную ролю ў дэкаратыўным афармленні інтэр’ера вясковай хаты. Абрус звычайна складаўся з адной або дзвюх сшытых полак ільняной даматканіны, выкананай у тэхніцы двух-, шматнітовага бранага, ажурнага, пераборнага ткацтва. Асобную групу складаюць вышываныя па плеценай, вязанай або тканай сетцы абрусы, якія былі пашыраны ў 1930 – 40 – я г.
КАЛЫСКА(зыбка) Дзіцячы ложак; даўні від народнай мэблі. Рабілі з дошак ці рэечак, плялі з лазовых дубцоў, ракіты, карэнняў у выглядзе доўгага кошыка (часам з казырком); падвешвалі на чатырох почапках да столі ці бэлькі, часцей да жэрдкі, якая адным канцом затыкалася за бэльку. Для зручнасці калыхання да калыскі мацавалі вяроўку (можна было калыхаць нагой або на адлегласці). Найбольш просты від калыскі ўяўляў сабой кусок палатна, што нацягваўся на драўляную раму. Такую калыску было зручна браць у поле,дзе яе падвешвалі на трынозе,абгарнуўшы паверх абрусам ці посцілкай, нібы парасонам. Ложка для немаўляці сімвалічна стасуецца з матчыным улоннем, хатай, дамавінай і арэлямі (параўн. бел. калыска "арэлі”). З калыскай, былі звязаны шматлікія павер’і і засцерагальныя захады, пачынаючы ўжо ад моманту яе вырабу і нават выбару матэрыялу. Так, лічылася, што калыску, павінны рабіць абавязкова староннія людзі, іначай дзіця можа неўзабаве памерці. З другога боку. Было вельмі пажадана, каб калыску, рабіў сам бацька або хаця б нешта дарабіў ці навязаў вяровачкі, а то дзіця не будзе яго шанаваць. Прынесеную ў хату калыску, перш-наперш абкурвалі асвечанымі зёлкамі і ставілі так, каб на дзіця не падалі ні сонечныя, ні месяцовыя промні. Нованароджанае дзіця не адразу кладуць у калыску, а толькі пасля "хрэсту”. Калі трэба ўладкавацца з калыскай, так, а не іначай, падлогу вакол яе пасыпалі попелам асвечанай вярбы. Паўсюль забаранялася калыхаць пустую калыску, каб не калыхаць чорта, хваробу або каб дзіця не памерла.
ЛОЖАК Від мэблі, прызначаны для адпачынку і сну. Вядомы з часоў сярэднявечча ў сядзібна-палацавых інтэр’ерах. Гатычныя ложкі –масіўныя, дубовыя, простых прысадзістых форм. Часоў рэнесансу і барока з дугападобнымі спінкамі і выгнутымі ножкамі. Класіцыстычныя і ампірныя-простых выразных форм. У народным жыллі набылі пашырэнне з 19 ст., замянілі сабой у інтэр’еры хаты пол і палаці, часам бытавалі паралельна. Спінкі ложкаў звычайна змацоўвалі бакавінамі, на якія клалі дашчаны насціл, на яго сяннік і пасцель. Ложка аздаблялі па-рознаму: надавалі спінкам і ножкам адмысловыя абрысы, дэкарыравалі фігурнымі накладкамі, фляндроўкай і інш. На дзень ложка засцілалі посцілкай ці накідкай, клалі падушкі з узорыстымі навалачкамі. Сцяну каля ложка ўпрыгожвалі тканым ці маляваным дываном. Нярэдка ложак з пасцельнымі прыналежнасцямі ўваходзіў у пасаг маладой.
КУФАР (скрыня) Драўляная ёмістасць, у якой хавалі тканіны, адзенне, бялізну і каштоўнасці; від мэблі. У куфар збіралі пасаг маладой, а ў час вяселля перавозілі ў дом маладога. Вядома з часоў сярэднявечча як сховішча каштоўнай цэхавай маёмасці. Мелі выгляд масіўнай нізкай драўлянай ці металічнай скрыні з плоскім векам, часам па-мастацку акаванай, забяспечанай унутраным замком складанай канструкцыі. У сялянскім інтэр’еры пашыраны з 19 ст., змяніў кублы. Іх рабілі з сасновых ці яловых дошак, на фігурных падстаўках-ножках, часта на драўляных ці каваных колцах, па баках мацавалі ручкі, на пярэдняй сценцы- унутраны замок ці зашчапку для вісячага. Часта куфар аздаблялі мастацквй акоўкай у выглядзе жалезных ці бляшаных палос з фігурнымі краямі. Акоўку мацавалі на кантах, пярэдняй сценцы і веку. З пачатку 20 ст. ў многіх рэгіёнах пашыраны куфры з мастацкай размалёўкай расліннага характару. Малюнкі наносіліся ад рукі, часам з дапамогай трафарэтаў.
ЗЭДЛІК Зэдаль, даўні від народнай мэблі, невялікі ўслончык. Прататып зэдлік-калодка. Рабілі зэдлік з карэнішча ці камля з 3-4 адгалінаваннямі-ножкамі, з круглым ці квадратным сядзеннем з дошкі. Саступіў месца табурэту і ў наш час амаль выйшаў з ужытку.
КАНАПА Шырокае драўлянае сядзенне на ножках, з падлакотнікамі і спінкай; від мэблі.Вядома з часоў сярэднявечча ў інтэр’ерах палацаў і сядзіб. У формах і аздабленні(разьба, абіўка са скуры ці ткані) праявіўся ўплыў мастацкіх стыляў Зах. Еўропы- рэнесансу, барока,класіцызму, ампіру і інш. З канца 19 ст. была пашырана у інтэр’еры хаты,замяніла лаву. Канапу выраблялімясцовыя майстры-саматужнікі, аздаблялі прапілоўкай па краях спінкі,такарнымі элементамі, фігурнымі накладкамі. У наш час самаробныя канапы саступілі месцв прам.вырабам, якія звычайна ўваходзяць у гарнітур мэблі для гасціных пакояў.
ПАВУК Прасторавая кампазіцыя з саломы, папяровых кветак, зерняў лубіну, фасолі і інш.; традыцыйнае ўпрыгожванне інтэр’ера бел. нар. жылля. Павук падвешвалі над сталом (лічылася, што ён прыносіць шчасце). Найбольшае пашырэнне мелі павукі з саломы (шарападобныя, рамбічныя, зорчатыя). Шарападобныя рабілі з саломінак, якія разыходзіліся ва ўсе бакі ад цэнтра. Канцы саломінак аздаблялі кветкамі з паперы ці пер’я, зоркамі з фольгі і інш.У аснове рамбічнага павука васьмігранная фігура з 12 саломінак аднолькавай даўжыні. Унутры і да яго вуглоў падвешвалі павукоў меншых памераў, саламянныя ці папяровыя ланцужкі, кветкі з разнаколернай паперы і пер’я, абгорнутыя фольгай мяцёлкі аўса. Зорчатыя павукі мелі плоскую канструкцыю з саломінак у выглядзе шматпялёсткавай разеткі. Бытавалі таксама накшталт абажура: да абруча з лазы ці дроту падвешвалі гірлянды з зярнят фасолі, гароху, лубіну, начэплівалі на ніткі.
АКНО Адзін з міфапаэтычных сімвалаў і элемэнтаў жытла. У сэмантыцы вобраза акно найбольш рэалізуюцца такія апазіцыі, як вонкавы—унутраны і бачны—нябачны. Суадносіцца з ідэяй уваходу, пранікальнасьці, сувязі жылля з вонкавым светам. Акно звязвае жыллё не проста з астатнім светам, а са светам касмічных з'яў і працэсаў (з сонцам, месяцам, бакамі свету).Пранікненьне птушак праз акно ў дом лічылася прадвесцем бяды. Тым часам праз акно выносілі памерлых нехрышчоных дзяцей і дарослых нябожчыкаў, якія памерлі ад «гарачкі». У выпадку смерці ў доме на акно ставілі ваду, «каб душа абмылася». Праз акно ажыццяўляецца сімвалічная сувязь са светам мёртвых. Лічылася асабліва небяспечным пакідаць вокны адчыненымі і не перахрышчанымі нанач, таму што праз іх могуць тады ўвайсці нябожчыкі і нячысцікі і задушыць спячых. Акно лічылася своеасаблівым вокам дома .Раней быў пашыраны звычай мець у хаце тры акны «ў імя сьвятой Тройцы», а большая колькасьць вокнаў рабілася толькі ў выключных выпадках, і то з бласлаўленьня святара і дазволу вясковага сходу.