Не пагарджаць святым сваім мінулым,
А заслужыць яшчэ і вартым быць яго.
Ул. Караткевіч
Асноўная мэта дзейнасці музея:
збіраць, зберагаць, вывучаць і прадстаўляць экспазіцыі, якія характарызуюць культуру, побыт, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад вёскі Трабы з мэтай фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў школы.
Задачы работы музея:
- 1. Арганізаваць ажыццяўленне сукупнасці фондавай, асветніцкай, экспазіцыйнай работы школьнага музея, накіраванай на фарміраванне патрыёта і грамадзяніна.
- З мэтай аховы помнікаў гісторыі, культуры і прыроды роднага краю праводзіць культурна-асветніцкую работу сярод вучняў, іх бацькоў, насельніцтва.
- Адбіраць формы і метады пошукавай, збіральніцкай, даследчай дзейнасці, накіраванай на выхаванне ў моладзі пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму, павагі і беражлівых адносін да роднай культуры.
- Даследаваць і захоўваць традыцыі і звычаі роднага краю, увекавечваць памяць асоб, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіцце грамадства.
- На аснове выкарыстання інфармацыйных тэхналогій арганізаваць дзейнасць па папулярызацыі прапагандысцкай работы школьнага музея па фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі.