Скарбніца роднага краю
 
Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Трабскі яслі-сад - сярэдняя школа"
ГлавнаяМой профильРегистрацияВыходВход
Меню сайта

Фолк-гурт

Музеі Беларусі
Музеі Беларусі

Сцэнарыі
Багач
Дажынкі

Запрашаем у музей
У гады ліхалецця
Беларуская хатка
Побыт селяніна
Старажытны час

Вялікая Айчынная вайна. Прайшло больш 65 мірных гадоў з дня яе завяршэння. Але кожнае новае пакаленне маладых людзей зноў і зноў звяртаюцца да тых далёкіх падзей, каб асэнсаваць мінулае, ушанаваць памяць загінуўшых, зразумець, якая вялікая цана заплачана за мірнае жыццё, свабоду і незалежнасць роднай Беларусі. Каля в.Трабы Іўеўскага раёна, калі крочыць у напрамку да вёсак Жэмыслаўль і Суботнікі, выраслі пасля Вялікай Айчыннай вайны прыгожыя сасновыя лясы. Ужо мала хто са старажылаў можа дакладна ўспомніць, што адбывалася на мяжы Трабы - Суботнікі летам (дакладна 25-26 чэрвеня) 1941 года. У гэтых лясах засталіся акопы, варонкі, траншэі. I сёння тут леснікі і грыбнікі знаходзяць гільзы ад снарадаў і патронаў. У выніку вераломнага нападу фашысцкай Германіі на СССР на світанні 22 чэрвсня 1941 года Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. На тэрыторыю Беларусі наступала фашысцкая група арміі "Цэнтр", 50 дывізій. Выкарыстоўваючы перавагу ва ўзброеных сілах, раптоўнасць нападу, фашысцкая армія імкліва рухалася па савецкай зямлі. Да канца чацвёртага дня вайны на правым і левым флангах Заходняга фронту нямецкія танкавыя злучэнні прасунуліся на тэрыторыю Беларусі да 200 кіламетраў. А ў гэты час на вялікай тэрыторыі (амаль тысячу квадратных кіламетраў) ад Навагрудка да Стаўбцоў і ад Іўя да Валожына ўтварыўся "кацел". У ім аказалася адзінаццаць савецкіх дывізій, адціснутых фашыстамі з заходніх рубяжоў. Дэзарганізаваныя, без зброі і без прыпасаў, яны тым не менш прадстаўлялі пагрозу для праціўніка. Гітлер загадаў зняць з фронта 25 дывізій, каб ліквідаваць кацел. У нашым школьным гістарычна-краязнаўчым музеі захоўваюцца ўспаміны цяпер ужо пакойнага настаўніка матэматыкі Фралова Мікалая Мітрафанавіча, які ў чэрвені 1941 года аказаўся ў ліку воінаў Чырвонай арміі, якія трапілі ў кацел. А гітлераўцы вырашылі ўзяць мясцовасць у двайное кола акружэння: унутры - пяхота і артылерыя, знешне - танкавыя кліны. Не засталося бяздзейсным і савецкае камандаванне. На дапамогу апынуўшымся ў катле злучэнням накіроўваецца 24-ая Самара-Ульянаўская стралковая дывізія пад камандаваннем Кузьмы Мікітавіча Галіцкага. Дывізія лічылася адной з лепшых у Чырвонай арміі. Ужо вясной 1941 года яна была ўкамплектавана па штатах ваеннага часу, а сам К.М.Галіцкі лічыўся ў той час адным з дальнабачных камандзіраў. 22 чэрвеня 1941 года каля 15 гадзін дывізія атрымала загад начальніка штаба Заходняга фронту неадкладна выступіць у раен Ліды. Дывізія выступіла двума калонамі. Правая рухалася па маршруту Вішнева - Юрацішкі -Ліда, левая - Валожын - Іўе - Ліда. Маршрут наступлення пралягаў уздоўж чыгункі Маладзечна-Ліда. Аднак калі эшалоны прыбылі на ст. Гаўя, разведка далажыла, што ў Ліпнішках (5 км) ужо фашысты. 24 чэрвеня дывізія заняла абарону, а 25 чэрвеня высунулася на рубеж рэк Гаўя - Клява і заняла абарону на ўчастку Суботнікі - Трабы. Ужо раніцай 25 чэрвеня 24-ая Самара-Ульянаўская стралковая дывізія сустрэла перадавыя часці 19-ай нямецкай танкавай дывізіі. Савецкія воіны сумелі адкінуць нямецкія танкі за р. Кляву. У гэтым баі фашысты страцілі каля трох дзесяткаў сваіх танкаў, больш 50 аўтамашын і некалькі дзесяткаў матацыклаў. Па сведчанніК.М.Галіцкага, фашысты не чакалі такога адпору і на допыце іх палонныя казалі: "Мы ваявалі ў Францыі, але там усе было інакш..." У школьным музеі захоўваюцца запісы ўспамінаў жыхароў в. Трабы, якія былі сведкамі гэтых падзей. "Нашы салдаты былі настроены вельмі рашуча. Яны гаварылі, што разаб'ём фашысцкіх гадаў. Выгляд быў баявы, хоць прыходзілася ім цяжка. 27 чэрвеня я першы раз убачыла фашысцкія бамбардзіроўшчыкі, якія нанеслі ўдар па савецкіх часцях. На крутым беразе р. Клявы на ўсход ад Трабаў былі размешчаны 3 батарэі нашых, а за касцёлам ужо разгарнулася нямецкая артылерыя. Снарады пераляталі ў абодвух накірунках. Тыя дамы, што былі ўнізе, засталіся, а вось па ўскраінах гарэла ўсё." Так успамінае аб гэтым часе Багданчык Любоў Пятроўна. Гарбачэўская А.І., жыхарка в. Трабы, успамінае: " Відовішча пасля баёў было жудаснае. Было лета, Стаяла невыносная спёка. Дыхаць ад дыму гарэўшых танкаў, хат не было чым. А яшчэ стаяў невыносны саладкаваты дух ад трупаў. Іх хавалі прама ў траншэях, акопах, варонках ад снарадаў. Ля шашы на Гальшаны ў вялікім акопе былі прысыпаны зямлёй дзесяткі трупаў нашых салдат. I гэта былі чыесьці родныя, браты і сыны. Пасля вайны іх перазахавалі ў брацкую магілу." Да вечара 27 чэрвеня часці 24-ай Самара-Ульянаўскай стралковай дывізіі сумелі адбіць у фашыстаў Сурвілішкі і з баямі рухаліся ў напрамку Граўжышкаў і Ашмян. Склалася так, што дывізія клінам увайшла ў калоны 57-га нямецкага танкавага корпуса; нямецкія танкі літаральна "абцякалі" дывізію. Зразумела, наступаць у такіх умовах было немагчыма. 28 чэрвеня дывізія атрымала загад адступіць і засяродзіцца ў раёне Дзяржынска. К.М.Галіцкі і камандзіры прымаюць рашэнне: утварыць з палкоў тры калоны і паспрабаваць выйсці з акружэння праз Палессе. Галіцкі павёў сваю калону на паўднёвы ўсход. Вымушаны быў павярнуць на гэты шлях і падпалкоўнік Барадзін. Выйшлі з акружэння даволі баяздольнымі ў Гомельскую вобласць. Трэцяя калона пад камандаваннем Дабранравава рушыла на паўночны ўсход амаль без боепрыпасаў. 45 дзён прадаўжаўся шлях. Воіны выйшлі з акружэння ў Калінінскай вобласці. "Дні і ночы ішлі мужныя воіны па лясах і балотах Савецкай Беларусі. Дзве трэція асабовага саставу вывеў генерал Галіцкі з акружэння, наносячы ворагу вялікія страты..." - пісалася ў газеце "Праўда". Вельмі цікавы лёс сцяга дывізіі. Яго выносіў з Маладзечна старэйшы палітрук А.Барбашоў, больш за 5 месяцаў ішоў ён з групай і загінуў каля лініі фронту. Жыхар в. Анюцін Магілёўскай вобласці Дз. Цяпін пахаваў забітых. На грудзях афіцэра ён убачыў сцяг, які пахаваў разам з загінуўшымі. Летам 1941 года аб гэтым не было вядома і загадам наркома абароны дывізія была расфарміравана. Дз. Цяпін больш за 2 гады захоўваў тайну сцяга, а ў кастрычніку 1943 года здаў яго савецкай воінскай часці. Палітрук А. Барбашоў і Дз. Цяпін збераглі гонар дывізіі. Дзякуючы ім, было вернута слаўнае імя 24-й Самара-Ульянаўскай Жалезнай дывізіі, якая была зноў сфарміравана ў лютым 1942 г. у Валагодскай вобласці. У баях каля в. Трабы самааддана дзейнічалі байцы і камандзіры 24-й дывізіі: камандзір 168-га стралковага палка С. Партноў, старшы палітрук I. Кошалеў, лейтэнант А. Нікішын, лейтэнант А. Вінаградаў, лейтэнант В. Корзун, наводчыкі батарэі М.Галкін, Т. Парфёнаў, А.Філіпаў, камандзіры гармат Ф.Храпаў, К.Зотаў і многія героі, якія назаўседы застануцца ў нашай памяці. У нашым школьным музеі знаходзяцца матэрыялы аб рабоце патрыятычнага клуба "Іскра", які ў 1985-86 гадах вёў пошукавую работу і меў перапіску з воінамі 24-ай Самара - Ульянаўскай дывізіі, якая ў той час дыслацыравалася на Украіне ў раёне г. Луцк. Музей вайсковай часці аказаў дапамогу ў пошуках ветэранаў дывізіі. Завязалася цікавая перапіска. Герой Савецкага Саюза Ф.І.Кустоў, былы ад'ютант К.М.Галіцкага, напісаў членам пошукавга атрада клуба "Іскра " ў 1986 г. Пісьмо захоўваецца у музеі "... До войны мы говорили, что чужой земли нам не надо, но и своей земли ни одного шага врагу не отдадим, а пришлось встретить фашистских захватчиков на своей земле. Дивизия на марше километров 100 западнее Молодечно к вечеру 25 июня встрстилась с противником в районе местечка (небольшого села) Трабы. 4 дня дивизия вела жестокий бой с частями танковой группы немецких войск генерала Гота, сзади нас в Молодечно были уже немцы. Ни справа, ни слева, ни сзади нас никаких наших частей не было. Не было связи с вышестоящим командованием, но дивизия ни шагу не сделала назад. Нас некому было прикрыть с воздуха, в эти дни мы не видели ни одного нашего самолёта. В небе беспрепятственно господствовала фашистская авиация, засыпая части дивизии тысячами бомб. На исходе были боеприпасы и продовольствие, а подвести их было не откуда. Но дивизия и не думала отходить. Поля и луга перед передним краем наших полков были усеяны сотнями трупов врага и грудами подбитых и сгоревших вражеских танков. И когда, наконец, был получен приказ на отход, на соединение с другими частями Совстской армии, у дивизии уже не было боеприпасов, продовольствия. Горько было оставлять врагу родную, политую кровью землю, но мы рады были уйти из этого района - там нечем было дышать от смрада разорвавшихся мин и снарядов, десятков сгоревших танков и машин противника и особенно от разлагавшихся трупов... ...Я был тогда адьютантом командира дивизии генерала Галицкого К. Н. и сейчас вспоминаю его с глубоким уважением. Но случилось так, что 4 июля я с ним расстался и больше уже не встретился. ІІрорываясь на восток, дивизия, в конце концов, осталась без боеприпасов, без продовольствия, без капли горючего в машинах и наступать по правилам уставов уже не могла. Был отдан приказ выходить из окружения отдельными группами. Командир дивизии пошёл с небольшой конной группой, а я был ранен и ехать верхом не мог. Лошадь отдал полковнику Добронравову. В первую же ночь отряд наш нарвался на противника, и от отряда осталось всего 5 человек.45 дней мы шли по тылам врага, пока не перешли линию фронта уже в калининской области 20 августа 1941 года. Помогли нам большие Вележские леса...”

Форма входа

Поиск

каляндар падзей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930


Copyright MyCorp © 2024Создать бесплатный сайт с uCoz