Скарбніца роднага краю
 
Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Трабскі яслі-сад - сярэдняя школа"
ГлавнаяМой профильРегистрацияВыходВход
Меню сайта

Фолк-гурт

Музеі Беларусі
Музеі Беларусі

Сцэнарыі
Багач
Дажынкі

Запрашаем у музей
У гады ліхалецця
Беларуская хатка
Побыт селяніна
Старажытны час

Музейная педагогіка

Школьны музей адыгравае вялікую ролю ў фарміраванні музейнай культуры. Менавіта школьны музей, асабліва ў сельскай мясцовасці, становіцца першым музеем у жыцці чалавека. Таму вельмі важна выхаваць у вучняў правільныя адносіны да музея, яго фондаў, яго дзейнасці. У школе вучні з першага класа пачынаюць наведваць музей. Першая экскурсія заўсёды абзорная «Музей запрашае», дзе дзяцей знаёмяць не толькі з музейнымі экспазіцыямі, але і з правіламі паводзін у музеі. Каб цікавасць да музея не трацілася, у школе вялікая ўвага надаецца пытанню правільнай арганізацыі музейных экспазіцый і музейных экскурсій для вучняў рознага ўзросту. Любы музейны прадмет – гэта прадмет жыцця вёскі Трабы ў пэўны час, а таму ў музеі ствараюцца жыццёвыя сітуацыі таго часу. Асабліва цікава гэта адбываецца ў экспазіцыйнай зале «Беларуская хатка», і зале рамёстваў. Дзеці з задавальненнем клышуць ляльку ў зыбцы, прасуюць бялізну з дапамогай валка і качалкі, з затоеным дыханнем трымаюць у руках запаленую грамнічную свечку і памінаюць сваіх блізкіх памерлых. А пакруціць кола калаўрота жадаючых заўсёды шмат. Плануецца, што кросны таксама будуць рабочымі. «Скарбы роднага краю», урок беларускай літаратуры «Просім у хату госцейкі нашы», «Вячоркі», «Хлеб на стале, рукі свае» - далёка не поўны пералік выхаваўчых мерапрыемстваў на якіх дзеці з цікавасцю карыстаюцца музейнымі прадметамі. Пасля экскурсій заўсёды знаходзяцца вучні, якіх асабліва кранула музейная дзейнасць. Менавіта з іх ліку і ствараецца ў будучым Савет музея.

 

Форма входа

Поиск

каляндар падзей
«  Ноябрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930


Copyright MyCorp © 2024Создать бесплатный сайт с uCoz