Скарбніца роднага краю
 
Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Трабскі яслі-сад - сярэдняя школа"
ГлавнаяМой профильРегистрацияВыходВход
Меню сайта

Фолк-гурт

Музеі Беларусі
Музеі Беларусі

Сцэнарыі
Багач
Дажынкі

Запрашаем у музей
У гады ліхалецця
Беларуская хатка
Побыт селяніна
Старажытны час

Экспазіцыі  музея

Наяўнасць экспазіцый – адна з асноўных, галоўных прыкмет кожнага музея. Кожная экспазіцыя непаўторная, бо яна ўключае часта адзіныя экзэмпляры дакументаў, або прадметаў. Экспазіцыі школьнага музея – вынік карпатлівай, творчай працы вучняў і настаўнікаў. Музейная экспазіцыя – база для вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці вучняў, для далучэння школьнікаў да грамадска-карыснай працы. Кожны экспанат - гэта гісторыя жыцця нашых продкаў. Музейныя экспазіцыі пабудаваныя на аснове спалучэння тэматычнага, сістэматычнага і ансамблевага метадаў. Так, напрыклад, тэматычная экспазіцыя " Гісторыя в.Трабы ў кантэксце гісторыі РБ " падпарадкавана храналагічнаму прынцыпу і адлюстроўваецца ў дыялектычным развіцці. У ёй экспазіцыйныя комплексы аб'яднаныя ў тэмы і раздзелы. Сістэматычная экспазіцыя дазваляе дэманстраваць калекцыю аднародных прадметаў. Так, дэманструюцца калекцыі абрусоў, ручнікоў, сталярных і ганчарных вырабаў у зале рамёстваў. У ансамблевай экспазіцыі захоўваюцца ці ўзнаўляюцца на дакументальнай аснове абставіны, звязаныя з гістарычнымі падзеямі, культурай, побытам народа, дзейнасцю выдатнай асобы. Менавіта гэты метад выкарыстаны пры афармленні экспазіцыі "Беларуская хатка". Нягледзячы на тое, што наш музей расказвае аб жыцці і прыладах працы нашых продкаў, іх мастацкіх здольнасцях, мы імкнемся да таго, каб кола інтарэсаў нашых вучняў пашыралася, каб традыцыі народнага мастацтва знайшлі свой практычны працяг ў школе. Некаторыя віды творчасці, што не патрабуюць складаных прыстасаванняў і інструментаў (саломапляценне, аплікацыя з саломкі, выпальванне і выпілоўванне з драўніны, выцінанка) практыкуюцца ў выкананні нашымі школьнікамі. Гэта дае магчымасць не толькі глыбей спасцігнуць сакрэты таго ці іншага рамяства, але і вырашаць праблему пераемнасці традыцый. У музеі прадстаўлены экспазіцыі ў трох экспазіцыйных залах:

 
            Гістарычная зала "Гісторыя в.Трабы ў кантэксце гісторыі РБ”, якая змяшчае наступныя раздзелы экспазіцыі:
  • "Старажытны час” – у раздзеле прадстаўлены прылады працы старажытнага чалавека, яго быту, фотаздымкі помнікаў археалогіі прылеглай мясцовасці;
  • "Трабы” – фотаздымкі, малюнкі, ксеракопіі дакументаў расказваюць аб узнікненні паселішча, яго ўладальніках. Пералічаны гістарычныя крыніцы;
  • "Сярэднявечча і новы час – адзін з самых багатых раздзелаў. Экспанаты расказваюць аб павіннасцях сялян, развіцці рамесніцтва і гандлю, засяленні Траб яўрэямі. Паказаны пераход да мануфактурнай вытворочасці. Прадстаўлены вырабы рамеснікаў і мануфактур;
  • "На мяжы стагоддзяў” – матэрыялы раскрываюць культурна-асветніцкую дзейнасць, звязаную з работай Трабскай школы і яе настаўнікаў, святароў.
  • "З 21 сакавіка 1939г. па 22 чэрвеня 1941г.” – экспанаты расказваюць аб становішчы, якое склалася ў гады польскай акупацыі, развіцці гаспадаркі, барацьбе за адраджэнне нацыянальнай свядомасці, станаўленні савецкіх органаў улады;
  •  "Барацьба з нямецка – фашысцкімі захопнікамі” – у раздзеле прадстаўлены дакументы і матэрыялы, звязаныя з першымі баямі 24 Самара – Ульянаўскай дывізіі ў чэрвені – ліпені 1941 года, барацьбой партызан і камсамольцаў – падпольшчыкаў на чале з Длужнеўскай Л.П., а таксама акупацыйнага рэжыму і вызвалення Трабаў у ліпені 1944 года.
  • "Яны змагаліся за Радзіму” – фотаздымкі часоў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў. Успаміны ветэранаў. Расказваецца аб сувязі пакаленняў;  
  • "Пад мірным небам” – экспанаты расказваюць аб станаўленні калгаснага ладу, развіцці сацыяльнай сферы, знакамітых людзях, руху школьных вытворчых брыгад, воінах – афганцах.
  •  
          Этнаграфічная зала "Беларуская хатка”,  змяшчае наступныя
       раздзелы экспазіцыі:
  • "Быт селяніна” – у разрэзе паказаны від сялянскай хаты канца 19 стагоддзя (без сенцаў). Размешчаны прадметы быта, упрыгожанні жылля, прадметы рэлігійнага накірунку;
  • "Бабін кут– змяшчае усе прыналежнасці гаспадыні для прыгатавання ежы;
  • "Бытавыя прылады” – змяшчае прылады, з дапамогай якіх падтрымлівалася чыціня, утульнасць і камфорт у хаце;
 
 
          Зала рамёстваў, змяшчае наступныя раздзелы экспазіцыі:
  • "Ганчарства” – прадстаўлены наборам разнастайных па форме і прызначэнні пасудзін;
  •  "Бандарства”– гаспадарчыя драўляныя ёмістасці;
  • "Пляценнне” – утрымлівае рэчы сплеценыя з саломы, лазы, лыка, лёну (кашы, лапці, сявенька, рэзгіні і г.д.);
  • "Ткацтва” – утрымлівае саматканыя рэчы: ручнікі і посцілкі, вядзецца устаноўка станка для ткацтва (кроснаў); · "Вышыўка” – змяшчаюцца вышыўкі рознай тэхнікі вышывання, сурвэткі, абрусы, шторы, карціны;
 
Форма входа

Поиск

каляндар падзей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930


Copyright MyCorp © 2024Создать бесплатный сайт с uCoz