Скарбніца роднага краю
 
Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Трабскі яслі-сад - сярэдняя школа"
ГлавнаяМой профильРегистрацияВыходВход
Меню сайта

Фолк-гурт

Музеі Беларусі
Музеі Беларусі

Сцэнарыі
Багач
Дажынкі

Запрашаем у музей
У гады ліхалецця
Беларуская хатка
Побыт селяніна
Старажытны час

Фонды музея

     Фонды музея з'яўляюцца адным з асноўных вынікаў навукова-даследніцкай работы музеяі і асновай для ўсіх відаў яго дзейнасці. Музейныя фонды складаюцца з двух частак – асноўнага фонду і дапаможнага фонду. З пачатку заснавання музея, яго фонды папоўніліся да 851 экспаната. Асноўны фонд налічвае 415 экспанатаў, дапаможны 436 экспанатаў. Музейны фонд упарадкаваны шляхам пераўліку музейных фондаў, згодна з Інструкцыяй аб парадку фарміравання музейных фондаў (Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2007г., №44). Усе дублетныя экзэмпляры былі пераведзены з асноўнага фонду ў дапаможны.
       Самыя каштоўныя экспанаты асноўнага фонду – гэта крамянёвае рубіла, баявая каменная сякера (бронзавы век), маналіты (неаліт), керамічная прасліца, нарог сахі (XIX ст), , жорны (I палова XX ст), кош (I палова XX ст), хадуны дзіцячыя (I палова XX ст),ручнікі тканыя(ІІ палова XIX ст), патэфон (I палова XX ст). Экспанаты дапаможнага фонда захоўваюцца ў асобным пакоі. Некторыя ўпрыгожваюць экспазіцыйныя залы.
            З фондамі музея працавала спецыяльна падрыхтаваная группа школьнікаў. Вучні спачатку вывучылі агульныя патрабаванні да арганізацыі захавання матэрыялаў у музеі, асаблівасці уліку і навуковага апісання музейнага фонду. Дзякуючы карпатлівай працы вучняў, усе фонды школьнага музея прайшлі строгую дакументацыю. Кожны экспанат атрымаў свой інвентарны нумар, згодна з каторым, экспанат запісаны ў інвентарную кнігу музея. Такі ж нумар прымацаваны і да самаго экспаната.
Форма входа

Поиск

каляндар падзей
«  Ноябрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930


Copyright MyCorp © 2024Создать бесплатный сайт с uCoz