Скарбніца роднага краю
 
Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Трабская сярэдняя школа"
ГлавнаяМой профильРегистрацияВыходВход
Меню сайта

Фолк-гурт

Музеі Беларусі
Музеі Беларусі

Сцэнарыі
Багач
Дажынкі

Запрашаем у музей
У гады ліхалецця
Беларуская хатка
Побыт селяніна
Старажытны час

"Дажыначкі”
 
Гаспадар Ну, Ганна, кліч дачок жыта ўжо паспела, час жніва настае. Схадзіў я, агледзеў усё сваё поле. Дзякаваць Богу, сёлета загонкі не абжатыя, ні закрутняў няма.
 
 Аленка А як гэта загонкі не абжатыя?
 
Гаспадар Бяда селяніну, калі ў яго знойдуцца абжатыя загоны, гэта калі на канцах загонаў некалькі каласоў зжатымі акажуцца. Гэта злыя людзі, калдуны ў час красавання жыта ноччу голыя з сярпом адпраўляюцца на ніву і з кожнага загона зжынаюць па некалькі каласоў, якія нясуць у свае засекі. А як стане гаспадар, чые нівы абжатыя, звозіць жыта дадому, то і таму, хто абжаў, нячыстыя сілы ўносяць у засекі сотую частку зерня.
 
Аленка А што гэта такое – закруцень?
 
 Гаспадар А гэта, калі ў каго на полі з дзесятак каласоў звязаных разам знойдзецца. І гэта злыя людзі робяць. А вяжуць іх незадаволеныя на каго-небудзь з суседзяў, са страшнымі пракляццямі і недобразычлівасцю. Калі не знішчыць закрутні разам з дапамогай знахараў ды святароў, то пракляцці тыя збудуцца. А калі якая жняя не заўважыць, сажне, ды дадому прынясе, то разам з закрутнем прынясе ў хату і хваробу на цэлае лета.
 
 Гаспадыня Ну, дачушкі, ужо паспела, час жніво пачынаць, ніўку пакрываць. (здымае абраз, перахрышчвае ім дачок, укручвае абраз у ручнік, зверху кладзе бохан хлеба, ставіць соль і адпраўляецца на поле. На полі пажынае першы сноп і прыгаворвае):  Стань, мой сноп, на тысячу коп. (абвівае яго ручніком і падымае ўверх)
 
Дзяўчаты Пакрылі ніўку
На добрую спажыўку
Парадзі, Божа, Наша збожжа!..
Пашлі, Божа, многа збожжа!
Нарадзі хлеба пры дарозе:
Штоб было ўсім гожа
І не пуста на кожным возе.
 Крыта, крыта!
Поўна, сыта!
 Божа, памажы,
Хлеба ўрадзі!..
 
 Гаспадар Дай, Божа, у гэтым годзе хлябец сабраць і другога года дачакаць.
 
 Жнейка Выпраўляюцца малажайкі
На спраўленне зажынак,
 Паглядзець на дабро гаспадаркі
Да прыняць поўны жыта абірак…
 
Жнейка Да гатоў жа, гатоў, гаспадыня,
 Сустрэчанне ім шчырае,
Расчыняй, калі ёсць скрыня
Да бяры нясі мёд з вырая.
(жнеі ідуць к полю з песняю "Чыя гэта ніва?”)
 
Жнейка Ой, я думала зажалася,
Аж я з "казой” засталася
Я думала: дуда іграець
 Ажно мяне за "хвост” лаюць
Я думала пірог дадуць
Ажно мяне да хваста вядуць.
 
Жнейка Ой, гляньце, гаспадар едзе.
(Спяваюць песню "Золата маё, золата”)
Золата маё, золата
На таку малочана
 На стале насыпана
Золата не злічана
 Хто золата палічыць
На чужыну не паедзе.
Да наш пан малодзенькі
На чужынку не паедзець.
 Пашлець служку маладога
І каня варанога
Конік будзе гарцаваці,
Служка будзе паганяці
Наш пан маладзенькі,
 Яго конь вараненькі
Выехаў на ніўку
 У шчасліву гадзінку.
 Стаў жнеек лічыць,
 Стаў Бога хваліць
 -Слава табе,Божа,
 маё жыта будзе ў стозе.
 
Жнейка Добрая ніўка была,
 Сто коп жыта зрадзіла
І яшчэ хваліцца,
Што на капу калоссе валіцца...
 
Жнейка Запрагайце волы,
Паедзем да дубровы
Хвойкі выцінаць,
 Копкі падпіраць.
 
 Жнейка Ну годзе, годзе, сонейка ўжо нізка, не закончым жніво да заходу.
 
Жнейка Ой, мілы Божа Нам дапаможа? Ці не выжнем
.
 Жнейка Сонейка нізка, Вячэрайка блізка, Ай, не выжнем!
 
Жнейка Пташачкі злятайце, Снапочкі знашайце, Ай, мілы Божа Нам дапаможа? Ці не зносім.
 
Жнейка Саколікі злятайце, Копачкі складайце, Ой, мілы Божа Нам дапаможа Ці не зложам?
 
Жнейка Зязюлька кукуе Копачкі рахуе Не злічыць Ой, мілы Божа Нам дапаможа! Сонейка нізка Вячэра блізка, Не злічыць.
 
Жнейка Падуйце, ветры, па чыcтаму полю
Нясіце весці нашаму пану
Што нашы жнейкі жыта пажалі
Жыта пажалі ў копы паклалі.
 
Жнейка У нас сёння вайна была
Усё поле зваявалі, усё жыта пажалі
Змялі поле мяцёлкаю,
Дадому пойдзем вясёлкаю.
 
Жнейка - Чакайце, чакайце, а бараду завіваць хто будзе?
 
 ( Спяваюць песню)
-Сядзіць жораў на дубе
Дзівуецца барадзе
Дзіва-дзіва!
-Чыя гэта барада
 Ўся смалою уліта
Дзіва-дзіва!
-Ўся смалою ўліта
Ўся лыкам абшыта
Дзіва-дзіва!
-Міхасёва барада
Ўся смалою ўліта
Дзіва-дзіва!
-Чыя гэта барада
Ўся мёдам абліта
Дзіва-дзіва!
-Уся мёдам абліта,
 Уся шоўкам абшыта
Дзіва-дзіва!
 -Янукова барада
 Уся мёдам абліта
Уся шоўкам абшыта
Дзіва-дзіва!
(полюць бараду, кладуць хлеб з соллю)
 
Жнейка -Дарую цябе, ніўка, хлебам з соллю, а ты нас сыццю сыці і спорам, і добрым здароўем. (плятуць вянок)
 
Жнейка Канец ніўцы, канец!
 Упляцём гаспадару вянец,
Да ўжо жніво ў канца,
 Ну це дзевачкі да вянца
 
Жнейка Кружыліся, кружыліся
 Ужо мы жытка дажаліся
Кружком, дзевачкі, кружком
К гаспадару з паклонам.
 
Жнейка Да не самі мы ідзём,
А вяночак мы нясём
 
Жнейка Да гудзець поле, гудзець
Багіня з поля ідзець
Гаспадарку не ўлягайся
У святлічку не хавайся
 
Жнейка Будзь сяло весяло
Бо мы вянок несямо
З добрага жыта
Вельмі красавіта.
 
 Жнейка Адчыняй, гаспадару, свой двор
Бо вядзём увесь жніўны збор
 
Жнейка Ай нажалі, навязалі копачак
Як на небе зорачак
 
 Жнейка Спраў жа нам, гаспадару, дажынкі,
Бо мы страцілі для цябе свае сілкі.
 
 Жнейка Адчыні нам хатку,
 Упусці багіню-матку.
 
Жнейка Разгарыся, вячэрняя зара, перад зоркамі,
Расхадзіся, наша гаспадынька, перад жнеямі,
А спытай, ці многа зжалі
 Ці многа нажалі
 
 Жнейка А мы зжалі поле не мерана,
Копы не лічаны!
 
 Жнейка Найсвентша Матка
Па небу хадзіла
 Па небу хадзіла
Каронку згубіла
 
Жнейка Панскія жнеі жалі
І тую каронку паднялі
 
 Жнейка І тую каронку паднялі
 Гаспадыньцы нашай на галаву ўсклалі.
 (Адзяваюць вянок на галаву гаспадыні)
 
Гаспадыня Перанёс Бог панскае дабро
Цераз залаты сярпок,
Перанясі яго цераз мой дамок.
 
Гаспадар Дай, Божа, у засеку спору
 І ў дзяжы падыходу,
А на стале сыццю.
 
Жнейкі Гаспадар свайго багацця не страціць
Калі нам за вянок заплаціць.
Хоць чырвоны злоты
Для нашай ахвоты.
 
Жнейка Гаспадыньцы – вянок, каб было вяселле ў хату.
Кліч, гаспадар, музыкантаў.
 
 Гаспадыня Чым хата багата, тым і рада. Ды толькі самая багацейшая тая, дзе песні гучаць. Паспявайма.
(Спяваюць беларускую народную песню " Ой гараў Сымон край дарогі” )
 
Жнейка Пойдзем, поўдзем, народ
У вясёлы карагод.
Той, хто працы не баіцца
 Можа ў танцы весяліцца.
 (Спяваюць і танчаць "Ідзе,ідзе карагод)
 
Жнейка Чорны, белы хлеб, ці здобу
Еш, але не забывай
Быць удзячным хлебаробу,
Што вырошчваў ураджай.
 
Жнейка Маці-зямліцы падзякаваць трэба
 За тое, што ўсіх надзяліла нас хлебам.
Ёй паклонімся нізка-нізка,
Бо яна ўраджаю калыска.
 
 Жнейка А як уволю хлеба,
Гуляй колькі трэба.
 
(Спяваюць песню "Па нашым полі плылі лябёдкі”)
Форма входа

Поиск

каляндар падзей
«  Май 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031


Copyright MyCorp © 2018Создать бесплатный сайт с uCoz