Скарбніца роднага краю
 
Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Трабскі яслі-сад - сярэдняя школа"
ГлавнаяМой профильРегистрацияВыходВход
Меню сайта

Фолк-гурт

Музеі Беларусі
Музеі Беларусі

Сцэнарыі
Багач
Дажынкі

Запрашаем у музей
У гады ліхалецця
Беларуская хатка
Побыт селяніна
Старажытны час

У "Археалагічнай карце Віленскай губерніі” маюцца звесткі аб помніках у мястэчку Трабы. За 1,5 км на ўсход ад Трабаў ва ўрочышчы "Шведы другія” знаходзіліся два курганы круглай формы, у якіх па словах мясцовых сялян, пахаваны шведскія воіны. Адна "шведская магіла” (відавочна разбураны курган) знаходзілпася за 0,5 км ад курганоў ва ўрочышчы "Шведы першыя”. Старажытныя могільнікі (у тым ліку, магчыма, татарскія і язычніцкія) меліся ва ўрочышчах Кладзенка, Татаршчына (апошняе каля 1 км ад Трабаў), каля вёскі Багданцы і Харытоны, у вёсках Макары і Чашэйкі, ва ўрочышчы Царкавішча (паміж вёскамі Пазнякі і Кавалі) мяркуецца, што на месцы старажытнага могільніка быў пабудаваны касцёл у Трабах.
Гарадзішча ў Трабах было абследавана А.Г.Калечыцам (1974г.) і Я.Г.Звяругам (1984г.). Мясцовая назва гарадзішча – Замкавая гара. Яно займае частку прыроднага ўзвышша на левым беразе ракі Клява, каля дарогі Юрацішкі-Гальшаны. Пляцоўка прамавугольнай формы з трох бакоў (поўначы, захаду і поўдня) абмежаваная ярамі. Абарончы вал у некалькіх месцах прарываецца. У Трабах пра гарадзішча кажуць, што на гэтым месцы стаяў замак, які пабудаваў літоўскі князь Трабус і зрабіў там сваю рэзідэнцыю. Вялікую цікавасць уяўляюць культавыя камяні. Да такіх камянёў адносяць валуны, што маюць якія-небудзь выемкі, надпісы, знакі. Валуны, якім пакланяюцца і якія ў народзе носяць своеасаблівыя назвы і авеяныя паданнямі. У археолага – этнаграфічнай літаратуры згадваецца лекавы камень каля вёскі Раменікі (1,5 км ад м.Трабы). Камень у якасці парашка выкарыстоўваўся ад шаленства. Гэты камень звязвалі з нейкай акамянелай жывёлінай. Сустракаюцца на курганах каля Трабаў і камяні з высечанымі на іх знакамі. Ёсць звесткі, што існаваў у Трабскай мяйсцовасці і камень-следавік. А ляжаў ён непадалёк карчмы Расальшчызна (4 км ад Трабаў). На камені людзі паказвалі нібыта адбітак левай чалавечай нагіў панчосе. На слядку быў высечаны чатырохканцовы крыж. Па паданнях гэта след д’ябла – абжоры. Д’ябл пакінуў след, калі бег ад прарока Іллі, які гнаў яго з зямлі.
Форма входа

Поиск

каляндар падзей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930


Copyright MyCorp © 2024Создать бесплатный сайт с uCoz