Скарбніца роднага краю
 
Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Трабская сярэдняя школа"
ГлавнаяМой профильРегистрацияВыходВход
Меню сайта

Фолк-гурт

Музеі Беларусі
Музеі Беларусі

Сцэнарыі
Багач
Дажынкі

Запрашаем у музей
У гады ліхалецця
Беларуская хатка
Побыт селяніна
Старажытны час

Трабы – мястэчка не вельмі прыкметнае ў сучаснай гісторыі.  Але   лёс  падараваў   яму   цікавае гістарычнае мінулае.

Упершыню Трабы ўпамінаюцца ў ХІІІ ст. як спадчыннае  ўладанне князёў Трабскіх, роданачальнік якіх князь Трабус на старажытным гарадзішчы пабудаваў замак. . [14, 12]

Як сведчыць «Хроніка Літоўская і Жмойтская», у 1258, 1274 і 1277 гадах Наваградак падвяргаўся нападам орд татарскіх пад кіраўніцтвам ханаў Бурундая, Менгуцімера і Нагая. У гэты ж час крыжаносцы абрушыліся на Аўкштайтыю і Нальшчны.  Аднак знішчыць новай дзяржавы не змаглі ні тыя, ні другія. Пасля забойства Войшлака Вялікім князем літоўскім стаў  Свіндарог Уценесавіч, якому было 88 гадоў. У хуткім часе ён памёр, пакінуўшы княства сыну Германту (Скірманту, паводле «Хронікі Быхаўца»). Германт, помсцячы за смерць Войшлака, напаў на Волынь і разрабаваў Луцк і Уладзімір (Валынскі). Паміраючы, Германт завяшчаў Літоўскае княства старэйшаму  сыну Алігіміну, Жмойтскае – малодшаму сыну Трабусу. Алігімін княжыў няпоўных тры гады, і пасля яго смерці Літоўское княства дасталося сыну яго Рамунту, у якога было пяць сыноў: Нарымонт, Даўмонт, Голша, Гедрус і Тройдэн. По традыцыі, прастол Вялікага князя доставаўся таму, хто ўладарыў у  Літоўскім княстве. Але калі памёр Рамунт, Вялікім князем быў выбраны яго дзядзька  Трабус, князь Жамойтскі. Верагодна, сыны Рамунта былі яшчэ малыя, каб займаць такую высокую пасаду, а таму княства Літоўскае і Рускае было перададзена ў апеку Трабусу Германтавічу.

Менавіта  тады, на пачатку апекі сваёй, Трабус месца Трабы ад свайго імя залажыў.

На высокім пагорку (зараз ён носіць назву «Замкавая гара») быў пабудаваны драўляны замак, рэзідэнцыя Вялікага князя літоўскага Трабуса.

У тым жа годзе памёр князь Трабус у   Наваградку, і паводле

 сваёй княжай годнасці і па звычаюязычніцкаму з канём, слугой і зброяй, а таксама ва ўбранні княжацкім быў спалены.[12]

Археалагічных раскопак у межах Трабаў не было, а вось неаднаразовыя даследванні даюць права меркаваць, што старажытныя паселішчы існавалі ў Трабах і іх ваколіцы значна раней ХІІІ ст. [6]

   Гісторыя  заўсёды вельмі цікава пераплятала свае шляхі ў Трабах. У час эпохі Крэўскай дынастыйнай уніі 1386 года, калі праваслаўны Вялікі князь Ягайла прымае каталіцтва, ажаніўшыся на польскай каралеве Ядвізе, яго родны брат Свідрыгайла, застаўшыся ў праваслаўнай веры, падымае паўстанне. Князь Дзмітрый Друцкі-Зубравіцкі па мянушцы Сякіра, які з’яўляецца адным з самых значных персанажаў эпохі Вялікага княства Літоўскага, ідзе на вялікую рызыку і падтрымлівае паўстанне, абараняючы веру бацькоў. Але калі князь Дзмітрый застанецца ў гісторыі рэўнасным абаронцам праваслаўя, то яго знатныя патомкі паступова пяройдуць у каталіцтва. Гэта было знакам часу – у гістарычнай перспектыве да сярэдзіны 17 ст. рэлігіяй у ВКЛ стане каталіцтва.

З дзяцей у Дзмітрыя (Міткі) Сякіры была толькі дачка Марына, якая нарадзілася ў пачатку 15-га стагоддзя. А таму пасля яго смерці атрымала ў спадчыну ўсе землі бацькі. Яго дачка Марына  пабралася шлюбам з князем Сямёнам  Сямёнавічам Гальшынскім-Трабскім і    валодала Трабамі  сумесна з мужам. Муж Марыны, Сямён Трабскі, памёр рана, пакінуўшы малалетнюю дачку. Калі наследнікаў мужчынскага полу не заставалася, то тытул разам з княствам атрымлівала ў спадчыну старэйшая дачка. А таму ў 1455 годзе, калі Сямён Сямёнавіч Гальшанскі, князь Трабскі, пасля смерці перадаў княства трабскае сваёй дачцэ  Марыі Сямёнаўне   і   яе   мужу  Марціну     Гаштольду,     княства     Трабскае   было   згублена    Гальшанскімі   назаўсёды.   Стаўшы   ўдавой, Марына Трабская ніколі не выходзіла замуж, вяла абасобленае, дабрачыннае жыццё. У эпоху неперарыўных міжусобных войнаў яна захавала і памножыла бацькоўскую спадчыну, стала адной з вядомых асоб свайго часу.  На жаль, у сямейным жыцці княгіню Трабскую праследавалі шматлікія беды. Яе адзіная дачка выйшла замуж за ваяводу трокскага Марціна  Гаштольда   і    ў     хуткім    часе    памерла,     нарадзіўшы сына Альбрэхта. Прастарэлая Марына Трабская душы ва ўнуку не чула і па завяшчанні перадала яму ўсе свае ўладанні, у тым ліку і  маёнткі Трабскія.  Яна памерла ў 1496 годзе, пражыўшы амаль 100 год. Трабамі стаў валодаць Альбрэхт Гаштольд, найбуйнейшы магнат свайго часу— намеснік наваградскі, падчашы літоўскі, ваявода наваградскі, полацкі, троцкі і віленскі, вялікі канцлер літоўскі, староста мазырскі, барысаўскі. Прадстаўнік роду Гаштольдаў, сын Марціна, бацька Станіслава,  удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ (1507—1508).  У 1508—1511 г. адхілены ад

пасады па падазрэнні ў прыхільнасці да князя Міхаіла Глінскага, даказаў сваю невіноўнасць. Патрабаваў выселіць з ВКЛ польскіх каталіцкіх манахаў за няведанне мовы народа і амаральныя паводзіны. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Статута Вялікага княства   Літоўскага ад 1529 г. Па яго ініцыятыве ў Стату былі ўведзены прававыя   нормы,   паводле   якіх   чужынцы,   што   не  з'яўляліся  ўраджэнцамі ВКЛ, не мелі права займаць тут пасады і

набываць нерухомую маёмасць. Спрыяў абвяшчэнню ў 1529 г. Жыгімонта ІІ Аўгуста вялікім князем літоўскім, што было спробай адасобіць ВКЛ ад Польскага каралеўства. Напярэдадні 1495 атрымаў ад бабулі па маці княгіні Марыны, удавы князя С. Гальшанскага-Трабскага і дачкі

князя Дзмітрыя «Сякіры» Друцкага-Зубравіцкага, вялізную спадчыну апошняга: Быхаў і Тайманаў на Дняпры, Дубасну ў Бабруйскай воласці, вялікія маёнткі на Кіеўшчыне, верагодна таксама Шклоў. Шлюб з адзінаю дачкой і спадкаемніцай князя В. Вярэйскага Соф'яй на пачатку 16 ст. прынёс яму замак Любеч, Валожын у Ашмянскім павеце, Койданаў, Радашковічы і Усі ў Менскім павеце. Альбрэхт Гаштольд таксама купіў, выменяў і атрымаў у спадчыну шмат іншых маёнткаў. Быў найбагацейшым магнатам таго часу, паводле вопісу 1528 г. ставіў у войска ВКЛ 466 вершнікаў, г.зн. меў больш за 7 тыс. сем'яў падданых.

Верагодна быў ініцыятарам першай разгорнутай рэдакцыі беларуска-літоўскіх летапісаў, якая ўключала паданне пра паходжанне літоўскай знаці ад рымскіх патрыцыяў.Першыя каталіцкія школы на тэрыторыі ВКЛ пачалі з'яўляцца ў першай палове XVІ стагоддзя.

Альбрэхтам Гаштольдам быў у 1534 годзе пабудаваны Трабскі Рымска-каталіцкі касцёл, як сведчаць аб тым старажытныя візітыўныя акты. У двары была адкрыта прыватная свецкая школа. Школы ў ХVI ст. паўставалі пры каталіцкіх катэдрах і парафіях. Адчыняла іх духавенства, магнаты, шляхта і мяшчане. Каталіцкая школа была адкрыта з мецэнацтва Альбрэхта Гаштольда і ў Трабах. Была яна адзіная на ўвесь Ашмянскі павет. У гэтай школе, апрача духоўных навук і Евангелля,    вывучалі   творы  Цыцэрона,  Вергілія,  Эзопа, Сэнэкі і

другіх   класічных   паэтаў   і   пісьменнікаў,   а таксама беларускую грамату  і  мову,  якая  была  тады  ва  ўсім нашым  краі ўрадавай мовай.

Але сямейныя непаладкі бабулі прадаўжаюць праследваць род Трабскі. У Альбрэхта адзіны сын – Станіслаў, і ён перажывае бацьку толькі на тры гады, не пакінуўшы наследнікаў. Альбрэхт памірае ў 1539 годзе, Станіслаў – у 1542, ва ўзросце 35 год. На Станіславе заканчваецца род Трабскіх, Гаштольдаў, Зубравіцкіх. Сучаснікі гэтай трагічнай геніалогіі з падазронасцю паглядалі на ўдаву Станіслава, прыгажуню Барбару Радзівіл, будучую жонку караля Жыгімонта Аўгуста.  Хто ведае, дзе перакрыжаваліся шляхі Барбары Радзівіл і караля Жыгімонта Аўгуста? Магчыма гэта адбывалася і ў Трабах. Бо пасля смерці бяздзетнага Станіслава Гаштольда, мужа Барбары Радзівіл, уладальнікам маёмасцей Трабскіх становіцца кароль Жыгімонт І Стары. А ў 1543 годзе Манарх падарыў Трабы  свайму сыну Жыгімонту Аўгусту. У тым часе жыла яшчэ маці Станіслава Гаштольда, Зоф’я з Вярэйскіх. Жыгімонт Аўгуст пакінуў ёй у пажыццёвае ўладанне маёнткі і землі Трабскія. А ў 1550 годзе пасля яе смерці, Трабы з іншымі  маёнткамі кароль  Жыгімонт Аўгуст прыняў у свае ўладанні. [1]  Для Траб распачаўся новы перыяд у гісторыі. Трабы  ў 1558  годзе былі  ператвораны ў цэнтр дзяржаўнага староства.

Першым старостам трабскім быў Станіслаў Пац – князь герба Гоздава, падстолій Каралеўскі, ваявода Віцебскі, удзельнік войн з Масковіяй. Тут гісторыя зноў хітра пераплятае лёсы вядомых асоб у Трабах. Станіслаў Пац - швагер дзеда Карэцкага (Самюэль Карэцкі (1586-1622), палкоўнік, улан).  Станіслаў Пац быў  жанаты  на княжне Крысціне Хадкевіч, адной з шасці сясцёр вядомага палітычнага дзеяча таго часу Яна Гераніма Хадкевіча. 

Я. Хадкевіч- стольнік земскі ВКЛ – пачынаў выяўляць сябе на той час, як актыўны ваенны і палітычны дзеяч. Хадкевічы тады былі другім па ўплывовасці магнацкім родам пасля Радзівілаў і іх супернікамі ў змаганні за дамінаванне на палітычнай арэне. Аднак становішча Радзівілаў на пачатку 60–х г. XVI ст. было настолькі моцнае, што без вонкавай падтрымкі ні Хадкевічы, ні якая–небудзь іншая палітычная сіла не магла даць ім рады.  Я. Хадкевіч добра арыентаваўся ў палітычнай сітуацыі і яе перспектывах. Неўзабаве ён пачаў хутка прасоўвацца па ўрадніцкай лесвіцы, зрабіўшыся ў другой палове 60–х г. XVI ст. фактычна адным з самых уплывовых палітыкаў у ВКЛ. Справу і патрэбы Літвы Ян Хадкевіч лічыў сваімі. Не шкадаваў дзеля гэтага ні сябе, ні часу, ні грошай. Адклікнуўся ён і на просьбу Трабскага сойма (1564 г.) да паноў наняць ваяроў для аховы Лівоніі і сваім «коштам и накладом» выставіў 1200 вершнікаў, болей    за    ўсіх   паноў   Княства.     Кароль   Жыгімонт    Аўгуст

неаднаразова склікаў у Трабах з'езды заможных паноўі  духоўных асоб,   дзе  абмяркоўвалі,  якія  сродкі  трэба прадпрыняць перад   знешняй   небяспекай,   што пагражала дзяржаве. Вядома, што са з’езду радных паноў у Трабах у кастрычніку 1565 г. у Вільню да гаспадара было выслана пасольства на чале ўсё з тым жа Я. Хадкевічам. Пасольства прасіла ад Жыгімонта Аўгуста гарантый, што ў далейшым часе падобныя з’езды не будуць шкодзіць „шляхецкім вольнасцям" і склікацца без вольнага сойму. Гаспадар тлумачыў, што з’езд быў скліканы без вольнага сойму для аператыўных радаў „о пилных и великоважных потребах" абароны краіны, што ніякага „нарушенья и уближенья" правоў і вольнасцяў з–за гэтага няма і не будзе.

Наступнымі старостамі Траб былі: Ян Хайко (1568 – 1575г.г.), Уладзімір Заблоцкі (1580г.), Мікалай Зеновіч (1617г.). затым у 1625 годзе 23 сакавіка прывілей на Трабскае староства атрымаў князь Філон Друцкі-Сакалінскі, ажаніўшыся на ўдаве Мікалая Зяновіча Ядвізе Німічанцы. Гэты князь таксама памёр маладым, і ўжо з 1642 года, пасля суда з мясцовай шляхтай, старостам уладарыць Ядвіга. У 1650 годзе сын Філона Друцкага – Сакалінскага атрымлівае ад маці права на ўладанне Трабамі. Пасля яго смерці 22 красавіка 1662 года гэта права пераходзіць крайчаму літоўскаму і ашмянскаму Кшыштофу Сапегу. Ён  дабіваецца, каб гэты прывілей пасля яго смерці (1965г.) атрымала яго жонка. Праз тры гады на Трабскае староства меў прэтэнзіі Казімір Даўмонт – Сісліцкі, каралеўскі палкоўнік, былы ваўкавыскі харужы, пасля літоўскі карфюст. Ён нават прымаў спробы захапіць трабскае староства сілай, але суд, разгледзеўшы гэту справу, падцвердзіў права на ўладанне маёнткамі Сапег, ліквідаваўшы прывілеі  Сісліцкага.

У 1692 і 1700 гадах старостай Трабскім быў Ежы Ваўжынец, у 1717 – Шышковіч. [13] Менавіта на час іх староства прыйшліся 1703, 1706, 1708 гады, калі на нашых землях вяліся баявыя дзеянні паміж шведамі і рускімі, адпаведна з іх прыхільнікамі і праціўнікамі. У 1708 годзе шведы захапілі Ліду, Смаргонь, Мінск. З жорсткімі баямі рускія войскі адступалі. Ваколіцы Траб захоўваюць памяць аб тых часах. На паўночным усходзе ад Траб, на палогім спуску правага берага ракі Клявы ёсць курганы, якія так і называюцца «шведскія». Відаць, не выпадкова.

 У 1775 годзе староства Трабскае было ва ўладанні Антонія Радзімінскага Францкевіча. У 1768 годзе з яго фундацыі быў пабудаваны новы драўляны касцёл і 17 чэрвеня Апостальскім Епіскапам Дэканам Віленскім і Кавалерам Тамашам Зянкевічам кансэкраваны ў імя нараджэння Божай Маці. Касцёл  быў узведзены на каменным фундаменце з драўлянага сасновага матэрыялу. Абабіты звонку дошкамі і ўмацаваны бакавымі слупамі. Унутры касцёл змяшчаў 5 алтароў. Галоўны алтар разной работы, выкананы з дрэва, часткова пазалочаны. У ім размяшчаўся вялікі абраз нараджэння Маці Божай у пазалочанай раме (работы Менза), які перамяшчаўся і закрываўся абразом Ператварэння Гасподня. Усе абразы былі напісаныя  на  палатне.  Адзін  з  алтароў  упрыгожвала драўляная фігура Хрыста разной работы невядомага майстра. З візітыўных актаў 1851-1886 гадоў вядома, што будынак касцёла стаў ветхі. А значыць узнікла патрэба пабудовы новага касцёла. Але ксёндз Павел Маркевіч за будаўніцтва новага касцёла так і не ўзяўся. У той час будаваць або рамантаваць касцёл святар мог толькі на ўласныя зберажэнні, збіраць грошы з прыхаджан строга забаранялася. [2]

 Ад Францковіча ўзяў у арэнду Трабскае староства Лукаш-Ган. А ў 1772 годзе староства Трабскае было далучана да ўладанняў Андрэя і Алены з Рдутоўскіх Зянкевічаў. У 1775 годзе яно было падаравана Дамініку Нарбуту. Ў 1784 г. у цэнтры мястэчка пабудавана з дрэва царква.

У 1789 годзе староства зноў трапляе ва ўладанне Андрэя Зянкевіча смаленскага кашталяна.

Ў 1793 годзе мястэчка Трабы ў складзе Ашмянскага павета ўваходзіць у склад Расійскай Імперыі. А з 7 студзеня 1794 года староства Трабскае становіцца ўласнасцю Юзефа Нарбута – Лідскага ваяводы. [13]   Час яго староства прыйшоўся на час хваляванняў. Менавіта ў 1794 годзе патрыёты паспрабавалі адстойваць незалежнасць Айчыны пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Але вельмі няроўнымі аказаліся сілы бакоў у гэтай барацьбе.
Форма входа

Поиск

каляндар падзей
«  Май 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031


Copyright MyCorp © 2018Создать бесплатный сайт с uCoz