Скарбніца роднага краю
 
Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Трабская сярэдняя школа"
ГлавнаяМой профильРегистрацияВыходВход
Меню сайта

Фолк-гурт

Музеі Беларусі
Музеі Беларусі

Сцэнарыі
Багач
Дажынкі

Запрашаем у музей
У гады ліхалецця
Беларуская хатка
Побыт селяніна
Старажытны час

Навукова – асветніцкая дзейнасць

У музеі створаны і працуе Савет музея, які складаецца з вучняў школы. Кіруе Саветам загадчык музея. У Савет уваходзяць кіраўнікі сектараў. Кожны сектар адказвае за свій напрамак дзейнасці. Сектар пошукавай працы займаецца камплектаваннем фондаў, распрацоўкай маршрутаў вандровак і экспедыцый, арганізацыяй заняткаў па вывучэнні методыкі выяўлення і збору помнікаў гісторыі, культуры, прыроды, іх апісанне, запіс успамінаў, апавяданняў і г.д. Сектар перапіскі наладжвае і вядзе перапіску з установамі, арганізацыямі, музеямі, выпускнікамі школы, з цікавымі людзьмі. Фондавы сектар вядзе ўлік дакументацыі, арганізуе захаванне помнікаў гісторыі, культуры, прыроды, кантроль за рэжымамі захавання. Афарміцельскі сектар займаецца распрацоўкай новых экспазіцый, адборам экспанатаў, падрыхтоўкай этыкетажу, афармленнем і мантажом экспазіцый для музея і выстаў. Сектар экскурсійнай работы распрацоўвае і праводзіць агляды, тэматычныя экскурсіі, вучэбныя экскурсіі па прадметах школьнай праграмы. З вучнямі вядзецца пастаянная праца па іх падрыхтоўцы. Рыхтуюцца і абмяркоўваюцца матэрыялы для экскурсаводаў. Праводзяцца абзорныя і тэматычныя эксурсіі: "Музей запрашае” "Заглянем у музейныя фонды?” "Яго вялікакасць і загадкавасць, Музей” "У гады ліхалецця” "Гісторыя вёскі Трабы” "Гісторыя нашай школы” "Ад сіняй кветачкі да кашулькі дзетачкам” "Рамёствы зямлі Трабскай” "Сакральны свет беларусаў” "Мой дварочак як вяночак”
На матэрыялах экскурсіі распрацаваны сцэнарый фальклорнага свята "Скарбы роднага краю” з удзелам вучняў як галоўных дзеючых асоб. Вядзецца даследніцкая дзейнасць. У музеі сабраны банк рэфератаў па гістарычнай і этнаграфічнай тэматыцы. Наяўнасць у школе музея дазваляе глыбей вывучыць і асэнсаваць гісторыю, культуру ў мэтах развіцця інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых магчымасцяў вучняў, выхоўваць у іх нацыянальную самасвядомасць, далучаць іх да нацыянальнай і агульначалавечай культуры, удзельнічаць ва ўдасканаленні вучэбна-выхаваўчай работы, праводзіць культурна-асветніцкую працу сярод вучняў, бацькоў, насельніцтва.
Форма входа

Поиск

каляндар падзей
«  Июль 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031


Copyright MyCorp © 2018Создать бесплатный сайт с uCoz