Скарбніца роднага краю
 
Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Трабскі яслі-сад - сярэдняя школа"
ГлавнаяМой профильРегистрацияВыходВход
Меню сайта

Фолк-гурт

Музеі Беларусі
Музеі Беларусі

Сцэнарыі
Багач
Дажынкі

Запрашаем у музей
У гады ліхалецця
Беларуская хатка
Побыт селяніна
Старажытны час

"Багач”
Фальклорна- этнаграфічнае свята
 (выходзяць дзве дзяўчынкі ў нацыянальным адзенні)
1 дзяўчынка
 Гаварыла поле шырокае, жыта ядранае:
Жнейкі, жнейкі мае маладыя, Сярпы залатыя,
Прыходзьце да мяне заўтра рана,
Каб я недажатым не стаяла.
Не хачу я ў полі стаяці,
Апошнімі каласамі махаці.
 2 дзяўчынка
Добры дзень, шаноўныя госці. Сёння наш фальклорны калектыў запрашае вас на свята "Багач”. У мінулым людзі адзначалі яго тады, калі апошні сноп быў дажаты. Сноп урачыста прыносілі ўхату, абмалочвалі, зерне ссыпалі ў лубку. Затым устаўлялі свечку і запальвалі яе. Такім чынам рабіўся багач, які заносіўся ў кожную хату, тым самым жадаючы багацця. Багач, згодна з павер’ем, забяспечваў ніву жытам і прыносіў у хату дастатак і шчасце.
1 дзяўчынка
Прыйшоў "Багач”, кідай рагач, бяры сявеньку, ды сей памаленьку.
Гаспадыня Гэй, Рыгор! (пад нос) І дзе ж гэта яго носіць. Каб цябе качкі патапталі. Рыгор!
Гаспадар Я тут мая ясачка.
Гаспадыня Дзе гэта цябе носіць? Ты падрыхтаваўся?
Гаспадар А да чаго, мая ясачка?
Гаспадыня Як да чаго? Жнейкі ўжо вяртаюцца з поля . О, чуеш? (мітусяцца ля стала)
Уваходзяць жнейкі з песняй "Ой, у садочку”
Жнейкі
 Адчыняй пан вароты!
Ідуць жнейкі з работы!
Адчыняй і другія!
Ідуць маладыя, сярпы залатыя!
Добры дзень, наша гаспадынька!
Гаспадыня Добры дзень, жнейкі маладыя!
Жнейкі Добры дзень, гаспадару маладому!
 Гаспадар Добры дзень, жыту яравому, зярну залатому!(аддаюць упрыгожаны сноп)
 Гаспадар Добрае жыта, багатае.
Жнейкі спяваюць песню "Барада”.
Жнейкі Але ж, гаспадарочку, дай снапочка паваражыць.(варожаць)
Хлопцы Глянь, Мікіта, што гэта нашы дзўчаты робяць? Як углядаюцца. Варожаць напэўна.(дзяўчынкі ўсхопліваюцца)
Жнейкі Аленка, Марыська ўставайце, хлопцы ўжо прыйшлі жыта церушыць
Хлопец Будзем, будзем церушыць.(жменьку хавае ў кішэню)
Жнейка Глядзі, а Мікіта вунь жыта ў кішэнь хавае, напэўна зноў будзе гатаваць зелле прыварожлівае, каб Алеська яго пакахала.(смяецца)
Хлопцы Ну! Дапамагайце! (усе церушаць сноп на ручнік, пасля ссыпаюць у лубку. Гаспадыня прыносіць і запальвае свечку, якую ўстаўляе ў лубку)
Гаспадар Добры ў нас багач атрымаўся.
 Жнейка
 Лубка жыта з запаленай свечкай
 Як сэнс жыцця на белым ручніку
Будзе ўсе на зямлі маей вечна
Пакуль будзе жыта на таку.
Жнейка
  Пакуль будзе зерне ў засеках,
Пакуль будзе нам радзіць зямліца,
Будзе на руках у чалавека
Свечкаю жыцця "Багач” свяціцца.
 Жнейка
 Парадзі Божа, наша збожжа
Коласам каласістым,
Ядром ядраністым.
 Хлопец
 На таку умалотам
У млыне прымалотам.
Жнейка
 У пячы румяна
А на стале жадана.
Хлопец
 Пашлі, Божа, многа збожжа!
Нарадзі хлеба пры дарозе:
Штоб было ўсім гожа
 І не пуста ў кожным возе.
 Жнейка
 Мы табе, гаспадару,
Ды зрабілі славу!
Жытачка пажалі
Ды ў "Багач” сабралі (перадае гаспадару)
Гаспадар
 Маці- зямліцы падзякаваць трэба
 За тое, што ўсіх надзяліла нас хлебам
Ей паклонімся нізка- нізка
Бо яна ўраджаю калыска. (усе клоняцца, гаспадар ставіць Багач на покуць)
Жнейка
 Багат наш гаспадар, багат
Жнейка
 У яго ўсё дабро ўдалося
Жыта ў трубу павілося.
 Хлопец
 А авёс, як тын, парос!
Жнейка
 А ячмень палёг на пляцень!
Жнейка
 А пшаніца, як брусніца!
Хлопец
 А грэчачка,як кветачка!
Жнейка
 Дай Божа, табе гаспадару,
Гэта ўсё спажываці.
Табе спажываці,
 А нам паспяваці. (прыпеўкі)
Гаспадыня
Хораша спявалі, а зараз не грэх і пачаставацца.(разносіць пачастункі) Хлеб ды соль! Смачна есці!
Жнейка
  Вялікае дзякуй!
Жнейка
 Мы даўно сябруем з вамі і прыйшлі за пірагамі.
Гаспадар Ешце, жнеечкі, ешце! Бо без сала куса няма жыцця ў беларуса.
 Жнейка Дзякуй. На смачны кусок знойдзем куток.
Жнейка Ой, нешта сумна стала
Хлопец (весела) А я ведаю загадкі.
Жнейкі А вось і не ведаеш!
Хлопец А вось і ведаю!
Жнейкі Ну дык загадай!
Хлопец
  • Гарбаты дзядк ўсоё поле абскакаў -
  • Ляжыць мужычок ў залатым каптане, сам устаць не можа, а людзі яго падымаюць. -
  • На коніку сем саколікаў, кожны ў каптаночку -
  •  Чорная свінка мае тры спінкі
  •  Тысяча браткоў адным поясам падперазаны
  •  Адна матка дванаццаць сыноў мае, на ўсіх націскае 
  •  У каго вуcы даўжэй як у пана?
Жнейка А вось прыказкі пра хлеб вы ці ведеце? Я буду пачынаць, а вы заканчвайце:
  •  Шмат снегу – шмат хлеба Без хлеба няма абеда
  • Хлеб не зяць – паглядзяць і з’ядзяць
  •  Жывём – хлеб жуём
  • Калі ёсць хлеб і вада – то не бяда
  • Хлеб усяму – галава
Гаспадыня Цікавыя і загадкі, і прымаўкі, але можа што паспяваеце?
Хлопцы Але ж, дзеўкі, трэба ўжо несці Багач да іншых двароў.
Жнейкі Павесяліліся і досыць.
Гаспадыня Не, даражэнькія, так справа не пойдзе... Трэба Багача правесці весела, як і сустрэлі. А ну, весяліцеся, даражэнькія! Грай музыкант! (усе танцуюць) Адна з жнеек бярэ Багач і выносіць з залы, усе выходзяць.
Жнейкі
 Ураджай сабралі багаты
Нясём ураджай у другую хату.
Хлопцы
Жадаем вам шчасця, долі і хлебе ўволю.
Жнейкі Багатага ўраджаю ў новым годзе.
 
Форма входа

Поиск

каляндар падзей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930


Copyright MyCorp © 2024Создать бесплатный сайт с uCoz