Скарбніца роднага краю
 
Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Трабскі яслі-сад - сярэдняя школа"
ГлавнаяМой профильРегистрацияВыходВход
Меню сайта

Фолк-гурт

Музеі Беларусі
Музеі Беларусі

Сцэнарыі
Багач
Дажынкі

Запрашаем у музей
У гады ліхалецця
Беларуская хатка
Побыт селяніна
Старажытны час

 

Розныя варыянты паданняў узнікнення Трабаў

Узнікненне ўласных назваў паселішчаў губляецца ў далёкіх стагоддзях старажытнасці. Геаграфічная мясціна сама сябе ніяк не называе. Імя ёй прысвойвае чалавек. А таму гэтыя імёны ў граматыцы называюцца ўласнымі.Сапраўды, калі бацькі даюць імя свайму дзіцятку, яны абавязкова выберуць такое, якое б прыгожа гучала і падыходзіла канкрэтным хлопчыку ці дзяўчынцы. А хто ж першы назваў так нашу вёску —Трабы?

  • * “Слова жывога, роднага, гаваркога…” Уладзіміра Юрэвіча назва нашай вёскі прыйшла з літоўскай мовы. Траба па – літоўску азначае хату, жылы дом. Пасяленцамі былі літоўцы, паставілі першыя хаты і назвалі іх па-свойму – трабы. Так і ўзнікла назва вёскі. . [13]

 

  • * старажытных Хронік, Трабы названыя ў гонар літоўскага князя Трабуса, рэзідэнцыя якога знаходзілася ў драўляным замку, які стаяў на пагорку. Аб гэтым ёсць запіс і ў энцыклапедычным слоўніку Брокгауза і Ефрона. Побач са словам Трабы маецца запіс:“Трабы— сел. Виленской губ., Ошмянского у., при р. Гавии, в 30 вер. к Ю от у. города. Некогда было столицею князя литовского Трабуса; основ. в XIII ст. Древний костел (1534 г.). Льноводство.”[11]

Як сведчыць «Хроніка Літоўская і Жмойтская», у 1258, 1274 і 1277 гадах Наваградак падвяргаўся нападам орд татарскіх пад кіраўніцтвам ханаў Бурундая, Менгуцімера і Нагая. У гэты ж час крыжаносцы абрушыліся на Аўкштайтыю і Нальшчны. Аднак знішчыць новай дзяржавы не змаглі ні тыя, ні другія. Пасля забойства Войшлака Вялікім князем літоўскім стаў Свіндарог Уценесавіч, якому было 88 гадоў. У хуткім часе ён памёр, пакінуўшы княства сыну Германту (Скірманту, паводле «Хронікі Быхаўца»). Германт, помсцячы за смерць Войшлака, напаў на Волынь і разрабаваў Луцк і Уладзімір (Валынскі). Паміраючы, Германт завяшчаў Літоўскае княства старэйшаму сыну Алігіміну, Жмойтскае – малодшаму сыну Трабусу. Алігімін княжыў няпоўных тры гады, і пасля яго смерці Літоўское княства дасталося сыну яго Рамунту, у якога было пяць сыноў: Нарымонт, Даўмонт, Голша, Гедрус і Тройдэн. Па традыцыі, прастол Вялікага князя доставаўся таму, хто ўладарыў у Літоўскім княстве. Але калі памёр Рамунт, Вялікім князем быў выбраны яго дзядзька Трабус, князь Жамойтскі. Верагодна, сыны Рамунта былі яшчэ малыя, каб займаць такую высокую пасаду, а таму княства Літоўскае і Рускае было перададзена ў апеку Трабусу Германтавічу.

Менавіта тады, на пачатку апекі сваёй, Трабус месца Трабы ад свайго імя залажыў.

На высокім пагорку (зараз ён носіць назву «Замкавая гара») быў пабудаваны драўляны замак, рэзідэнцыя Вялікага князя літоўскага Трабуса.

У тым жа годзе памёр князь Трабус у Наваградку, і паводлесваёй княжай годнасці і па звычаюязычніцкаму з канём, слугой і зброяй, а таксама ва ўбранні княжацкім быў спалены.[9].

Шляхам даследавання мы выявілі, што па паганскаму звычаю ўсіх князёў літоўскіх пасля смерці спальвалі ў адным месцы «жэглішчы», там дзе рэкіВільня(Vilnelė) і Вілія зліваюцца. На тым месцы стары замак у Вільні быў пабудаваны. Верагодна, і князь Трабус там быў спалены, бо загады продкаў у той час выконваліся абавязкова.[9] Многiя вучоныя перакананы, што некалi ў Трабах сапраўды стаяў свой замак. А вось што ён сабой уяўляў — можна толькi здагадвацца. Так на карце ВКЛ, выдадзенай М.К.Радзівілам (2-е выданне 1613г.), пазначаныя замкі таго часу. Сёння ні ў адным з гэтых населеных пунктаў рэшткаў былой замкавай забудовы не захавалася. Замак у Трабах нагадвае чатырохвугольнае ўмацаванне са сцен і вуглавых вежаў. Мяркуючы па мініяцюры, цэнтральная вежа са стромкім завяршэннем з'яўляецца галоўным аб'ектам комплексу. Хучэй за ўсё, гэта брамная вежа, паколькі размешчана перад сілуэтам сцен. [4]

На тым месцы захавалася замкавае ўзвышша (мясцовая назва – замкавая гара), невялiкi роў, тут нярэдка знаходзяць манеты i абчасаныя камянi. Аднак да археалагiчных даследаванняў па сутнасцi не даходзiла нiколi. Археалагічных раскопак у межах Трабаў не было, а вось неаднаразовыя даследаванні даюць права меркаваць, што старажытныя паселішчы існавалі ў Трабах і іх ваколіцы значна раней ХІІІ ст. [3]

  • паселішчы з’явіліся каля мястэчка Трабы яшчэ ў раннім жалезным веку. Ва ўрочышчы Замкавая Гара на левым беразе р. Клявы маецца старажытнае гарадзішча, якое выконвала абарончыя функцыі яшчэ ў познім Сярэднявеччы. Гарадзішча мае выгляд прамавугольнай пляцоўкі, умацаванай абарончым валам, які ў некалькіх месцах перарываецца, абмежаваную ярамі з поўначы, захаду і поўдня. На пляцоўцы і схілах узвышша шмат камянёў рознай велічыні. Валунныя камяні ўмацоўваюць схілы вала. Ёсць падставы лічыць, што ўмацаванне было цэнтрам роду, які лакалізаваўся ў пэўнай частцы р. Клява. У 1974 г. Калечыц і ў 1984 г. Я.Г.Звяруга абследавалі гарадзішча ў в. Трабы. А.Г.Калечыц зняла план гарадзішча.[4]
  • * што гавораць пра гэта вясковыя паданні?

Народнае паданнене толькі звязвае назвувёскі з імем князя Трабуса, але і сцвярджае, што калісьці Трабы былі горадам (калі меркаваць па назве Гарадзішча, то яно азначае “ месца, дзе быў горад”). У горадзе жыла толькі знаць: князі ды князёўны. А навокал шчыльна туліліся да горада паселішчы рамеснікаў: Раменікі, Кавалі, Ганчары, Брагі, Барэйкаўшчына, Кулікі, Ладзяценята, Дубаносы і інш.( Назвы паселішчаў гавораць самі за сябе). Але ў час вайны са шведамі замак запалаў.( Я.Тышкевіч выявіў невядомыя дагэтуль падрабязнасці пра ваенны паход караля Карла XII па Беларусі, дзе фігурыравалі знаёмыя геаграфічныя назвы: Горадня, Пінск, Клецак, Нясвіж, Слуцак, Наваградак, Менск, Смілавічы, Крэва, Смаргонь, Суботнікі, Трабы, Гальшаны, Маладэчна, Радашковічы, Ігумен, Бялынічы, Галоўчын, Магілеў, Лясная).

Дрэва гарэла так хутка, што выратаваць замак было немагчыма… Згарэў замак, знаць пабудавала сабе ў іншых месцах шыкоўныя фальваркі, а Трабы сталі мястэчкам майстроў. Сваімі майстрамі Трабы славяцца і сёння.

 

Чаму князь Трабус выбраў месцам для замка нашы землі?

Да XIII ст. усталявалася этнічная мяжа паміж балцкім і славянскім насельніцтвам, якая праходзіла прыкладна па лініі Мерач — Трабы (каля Ашмян) — воз. Свір (каля Браслава). А таму не дзіўна, што князь Трабус для свайго замка выбраў менавіта гэтыя землі, землі памежжа.

Князь ВКЛ, магчыма, лічыў неабходным закласці ў зоне памежжа новыя замкі, каб засцерагчы краіну ад нечаканых нападаў. Месца замчышча было выбрана зручнае і для кантролю за мяжой і для карыстання ракой, як магчымасцю зносін з землямі княства.

Аднак, даследчыкі Я.Тышкевіч і З.Даленга-Хадакоўскі лічаць, што гарадзішчы не з'яўляюцца абарончымі ўмацаваннямі, а толькі абрадавымі. (Сучасныя археолагі схільныя лічыць іх як абароннымі (найперш!), так і абрадавымі).

Справа ў тым, што выбар месца для заснавання любога паселішча для чалавека архаічнай традыцыі, якому ўласцівае міфалагічнае ўспрыняцце рэчаіснасці ( а князь Трабус, як памятаем, быў язычнікам), — справа не толькі ўтылітарна матываваная, але і рытуальна напружаная. Выбар месца для ўзвядзення замка не мог быць выпадковым. Адсюль, лес, гара, поле, балота і дом, мост, крыніца, апрача свайго першаснага ўласнага значэння, надзялялісяў міфалагічнай свядомасці і значэннем вышэйшым — сімвалічным. Так, напрыклад, рака — гэта прыродны вадаём, які пастаянна цячэ па пракладзеным вадой рэчышчы ад вытоку ўніз да вусця, але адначасова — «дарога ў іншасвет, які знаходзіцца на другім беразе ці на выспе пасярод мора, куды ўпадае рака».

Язычніцкія князі будавалі свае замкі на пагорках, але абавязкова на ўзбярэжжах рэк, часцей у тым месцы, дзе зліваліся дзве ракі,або там, дзе бруілі крыніцы. А як вядома, і ў вёсцы Трабы, і ў яе ваколіцах з-пад зямлі б’юць празрыстыя струмені крыніц.

Крыніцы, камяні, узгоркі вывучаюць не толькі археолагі ды гісторыкі, але і біёлагі. Ужо вядома, што ля крыніц фарміруецца своеасаблівы раслінны і жывёльны свет. А з іншага боку, крыніцы – гэта яшчэ і нейкі таямнічы духоўны цэнтр. Сёння, напрыклад, ужо вядома, што амаль кожная крыніца, як царква, мела свой прыход. Узгорак, камень, святы калодзеж… У народзе гэтыя аб’екты называюцца «прошчы» – месцы, надзеленыя, як вераць людзі, надзвычайнай сілай.

У дадатак да ўсяго, землі тут вельмі ўрадлівыя. А мяркуючы па карце ВКЛ 16 ст., пушча падступала да самых Трабаў, а магчыма і сам замак быў пабудаваны ў пушчы.

Свет даўніны вывучалі па кнігах славянскіх,

Граматах рускіх, кірыліцай пісаных вязкай.

Неяк блукаючы ў пушчы сцяжынай звярынай,

Месцамі тымі князь Трабус праходзіў з дружынай.

І наш куточак зямлі так яму прыглянуўся,

Што з прапановаю Трабус к дружыне звярнуўся:

“Гляньце, наўкола лясы,

Гэта нашых даброт і багацця невычарпальны калодзеж,

З яго мы напоўнім лайбы і стругі заморскіх купцоў, што прывозяць

Недзе з-за свету да нас на таргі свой здабытак.

Шчодрая вільгаць з бяздонных глыбокіх крыніцаў

Спорым дажджом выпадае на тлустыя глебы.

Рэчка з вытокаў да самага вусця шырока,

Значыцца гэта, што шлях будзе водны.

Край тут багаты драўнінай, нічога не скажаш,

Наша камора жывіцы і дзёгцю, і ягад,

Мёду і воску, лісіц і куніцы.

Тут, будзе воля такая мая,

Я жадаю навек пасяліцца.”

Так ён сказаў і ўжо неўзабаве

Праца наўкола кіпела, лілася.

Замак драўляны тут быў збудаваны.

Нам толькі памяць аб ім засталася.

Толькі гісторыя мае адметнасць:

Усё, што было, захаваць без астатку.

Усё, што было, не знікае ў нявечнасць,

Усё, што было, застанецца нашчадкам.

(Паводле М.Гусоўскага “ Легенда пр

 

Нашы адкрыцці

Кажуць, што камяні — жывыя істоты, якія дыхаюць і адчуваюць, маюць сэрца, а значыць, могуць любіць і шкадаваць, сумаваць і гараваць па часе, што прайшоў і ўжо ніколі не вернецца, толькі палыном і чарнобылем закідвае старыя сядзібы. Хто ж ведае, чаму час адны мясціны ўзвышае, а другія засыпае пяском і пылам. I толькі нястомныя, уедлівыя і карпатлівыя краязнаўцы змагаюцца з часам, адчуваючы пры гэтым радасць і захапленне ад нейкіх нават нязначных знаходкаў.

Вывучыўшы ўсю магчымую літаратуру, мы адправіліся на Замкавую гару.

Мы ведалі, што вялікую цікавасць уяўляюць культавыя камяні. Да такіх камянёў адносяць валуны, што маюць якія-небудзь выемкі, надпісы, знакі. Валуны, якім пакланяюцца і якія ў народзе носяць своеасаблівыя назвы, якія авеяны легендамі і паданнямі. Старажылы згадвалі лекавы камень, які ляжыць недзе каля вёскі Раменікі (1,5 км ад в.Трабы).

Легенда аб раменіцкім камені перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Стаяла даўней наўзбоч вёскі Раменікі хатка. Жыў у ёй стары Якуб. Пайшоў ён па вясне араць у поле. А сабачка за ім увязаўся. Толькі невялічкую палоску араты прайшоў, як заенчыў, заскавытаў яго сабака. Аглянуўся Якуб і аж змярцвеў: Чорт па полі скача. А з- пад капытоў каменьчыкі выскакваюць. Залямантаваў Якуб: “Вон, паганец, што ты з полем робіш?” А Чорт скок наперад і пачаў перад ім вытанцоўваць, а камяні адзін на адзін налятаць. Забрахаў сабачка, кінуўся да нячысціка. І як толькі скочыў на тыя каменні, раптам разам з імі ператварыўся ў вялікую каменную глыбу. А Чорт знік, як і не было. Стаіць Якуб і з месца зрушыцца ад сполаху не можа. Ногі не ідуць. Камень такой велічыні на полі з’явіўся, што тры пары валоў па ім прайсці маглі. Прысеў на яго Якуб – і страх як рукой зняло. Зразумеў стары, што не проста гэта камень, а камень, які валодае цудадзейнай сілай. Калі прысесці на яго, то ён і сурокі, і пярэпалахі здымае. А калі наскрэбсці каменнага парашку,то і ад шаленства вылечыць можа. Шмат год мінула з таго часу. Поле тое лесам ды хмызняком парасло, а камень ледзь з імха бачны. І мала хто з сучасных жыхароў вёскі ведае пра яго гаючую сілу.

Ёсць звесткі, што існаваў у трабскай мясцовасці і камень-следавік. А ляжаў ён непадалёк ад карчмы Расальшчызна (4 км ад Трабаў). На камені людзі паказвалі нібыта адбітак левай чалавечай нагі ў панчосе. На слядку быў высечаны чатырохканцовы крыж. Па паданнях - гэта след д’ябла- абжоры. Д’ябл пакінуў след, калі бег ад прарока Іллі, які гнаў яго з зямлі.

Але якое здзіўленне чакала нас, калі мы абышлі па чарзе ўсе валуны на гары. У Трабах ніхто не чуў ніякіх паданняў пра тыя камяні, а яны, між іншым, існуюць. І патрэбна знайсці толькі таго чалавека або дакумент, які б расказаў нам новую легенду ці паданне.

Камень – ахвярнік (магчыма): нашу ўвагу прыцягнула счасаная паверхня каменя, на ёй яскрава відаць правільная паўсферычная ямка, размешчаныя дакладна пасярэдзіне — яўны след рукі чалавека. Усё гэта дае падставы меркаваць, што камень ляжыць на гэтым месцы са старажытных часоў і служыў нашым продкам-язычнікам ахвярнікам, якія прыносілі на гэты камень ахвяры Багам.

Камень –следавік (магчыма): на паверхнікаменя дастаткова выяўны след чалавечай нагі.

Каменная пліта з надпісам: мае правільную форму надмагільнага каменя, праступае надпіс.

Каменні – валуны з замчышча з вельмі цікавымі выемкамі.

 

Форма входа

Поиск

каляндар падзей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031


Copyright MyCorp © 2024Создать бесплатный сайт с uCoz