Скарбніца роднага краю
 
Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Трабская сярэдняя школа"
ГлавнаяМой профильРегистрацияВыходВход
Меню сайта

Фолк-гурт

Музеі Беларусі
Музеі Беларусі

Сцэнарыі
Багач
Дажынкі

Запрашаем у музей
У гады ліхалецця
Беларуская хатка
Побыт селяніна
Старажытны час

Гісторыя стварэння музея

 
    Гісторыя мястэчка Трабы, што раскінулася на маляўнічым узбярэжжы ракі Гаўя, вельмі багатая. Менавіта Трабы стаялі на перакрыжаванні шматлікіх гістарычных падзей і шляхоў беларускага народа. Дзякуючы шматнацыянальнаму складу насельніцтва, а да 1941 года значную частку насельніцтва складалі яўрэі (больш 55 %), беларуская і польская шляхта, развіццё мястэчка Трабы пераўзыходзіла ў сваім эканамічным і культурным развіцці многія мястэчкі воласці.
   
 
Вывучэнне гісторыі і традыцый роднага краю і стала штурком для стварэння ў школе музея. Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Трабская сярэдняя школа” пачынае свой летапіс з 1995 года. З мэтай фарміравання цікавасці вучняў да айчыннай культуры, адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны, вывучэння вытокаў роднай зямлі, слова, радаводу адбылося адкрыццё школьнага этнаграфічнага пакоя, які мясціўся ў невялічкім пакойчыку ў памяшканні школы. Першыя экспанаты былі цесна звязаныя з гістарычным мінулым вёскі Трабы, гісторыяй школы.    
 
 
Пазней з’явіліся ручнікі, посцілкі, збанкі, калаўрот… Экспанатам не хапала месца. Кожная экспазіцыя непаўторная, бо яна ўключае часта адзіныя экзэмпляры дакументаў, або прадметаў. І як вынік –  10 верасня 2005 года  на базе этнаграфічнага пакоя створаны школьны музей "Скарбніца роднага краю" . Пашукова-збіральніцкая работа закіпела, вызначыліся асноўныя формы работы, якія дазволілі абазначыць школьны музей як гістарычны. 
Форма входа

Поиск

каляндар падзей
«  Май 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031


Copyright MyCorp © 2018Создать бесплатный сайт с uCoz